Розніца паміж версіямі "Пскоўская рэспубліка"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
У [[1341]] пскоўцы звярнуліся па падтрымку да [[Альгерд]]а, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з [[Кейстут]]ам. Сын Альгерда [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] быў ахрышчаны і стаў пскоўскім князем з 1342 па 1345. Яго намеснікам быў таксама выхадзец з ВКЛ – Юры Вітаўтавіч. У [[1342]] пры абароне Пскова ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна – Любка.
 
У выніку ўдзелу Пскова ў барацьбе супраць [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]] яго ўплыў істотна павялічыўся, што ў выніку прывяло да яго фактычнай аўтаноміі. У [[1348]] пасля падпісання з Ноўгарадам Болатаўскай дамовы, Пскоўская дзяржава канчаткова стала незалежнай. Аднак духоўная ўлада засталася ў руках наўгародскага ўладыкі, які раз у тры гады прыязджаў у Пскоў і здзяйсняў царковны суд.
 
Пскоўская дзяржава была невялікай і займала тэрыторыю ўздоўж рэк Вялікая і Нарова. З поўдня на поўнач яна мела даўжыню каля 300 км пры шырыні каля 100 км. Акрамя рэчак, Пскоўская зямля мела і два буйныя возеры – Чудскае і Пскоўскае.