Воранава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52:
|від ідэнтыфікатара =
|лічбавы ідэнтыфікатар =
|катэгорыя ў Commons = Category:Voranava
|сайт =
|мова сайта =
Радок 66:
|add3 =
}}
'''Во́ранава''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Voranava'') — гарадскі пасёлак у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], цэнтр [[Воранаўскі раён|Воранаўскага раёна]]. У 133 км ад [[Гродна]], 1 км ад чыгуначнай станцыі на лініі [[Ліда]]—[[Вільнюс]], на аўтадарозе Ліда—Вільнюс. Насельніцтва 6,3 тыс. чал. (2014).
 
== Гісторыя ==
Вядома з 16 ст. у [[ВКЛ]]. Даўняя назва '''Балотная'''Балотна (Блотна, Балотнае) ад ракі [[Рака Балатнянка|Балатнянка]] (цяпер ручай)., Напрыватная карцеўласнасць [[Тамашу Віленскім Макоўскі|Тваяв. Макоўскага]]ВКЛ. (1613)У больш позніх адзначанапольскіх і рускіх крыніцах згадваецца як [[мястэчка]]''Werenów'', ''Воронов''. У 16—18 ст. належала [[Гаштольды|Гаштольдам]], [[Сцыпіёны|Сцыпіёнам]], [[Зарэцкія|Зарэцкім]]. У 1735 кашталян смаленскі, стараста лідскі Я. Сцыпіён адкрыў у Воранава школу і калегіум піяраў (у 1755 пераведеныя ў Ліду). З 1795 у Расійскай імперыі, мястэчка Лідскага павета. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у [[БССР]]. З 1940 цэнтр раёна, гарадскі пасёлак.
 
Паміж 1501—39 гг. канцлер ВКЛ А. Гаштольд фундаваў тут касцёл. У 1536 г. маёнтак Балотна, уласнасць драгіцкага намесніка Я. Давойны, потым полацкага ваяводы С. Давойны, цэнтр каталіцкай парафіі. Касцёл меў 5 сял. дымоў. У 1591 г. згадваецца як мястэчка Блотнае, уласнасць Гаштольдаў у Лідскім павеце Віленскага ваяв.
 
На карце [[Тамаш Макоўскі|Т. Макоўскага]] (1613) адзначана як [[мястэчка]]. У 17 ст. дзейнічаў кляштар каталіцкага [[ордэн піяраў|ордэна піяраў]]; у 1690 г. ў мястэчку 61 двор, карчма, касцёл; у 1694 г. 24 сялянския двары, бровар, пякарня.
 
На пач. 18 ст. ўласнасць мсціслаўскага ваяводы А. Я. Масевіча, які заснаваў тут новы касцёл Святога Тадэвуша (1705). У 1720-х г. мястэчка перайшло ва ўласнасць Сцыпіёнаў, найперш лідскага старосты Я. Сцыпіёна дэль Кампа; цэнтр староства. Мяркуецца, што сучасная назва пайшла ад імя жонкі сына Сцыпіёна — Вярэны (Верэнова, Воранава). У 1735 г. кашталян смаленскі і староста лідскі Я. Сцыпіён заснаваў тут пры кляштары школу і калегіум піяраў на ўзор езуіцкіх вучылішчаў, дзе выкладалі матэматыку, рыторыку, філасофію, дзейнічала да 1755 г. (пераведеныя ў Ліду). 3 1738 г. Воранава — цэнтр парафіяльнай акругі Радунскага каталіцкага дэканата. 3 1742 г. ўласнасць віленскага біскупа, з 1758 г. стольніка ВКЛ С. Быкоўскага. У 1767 г. ў мястэчку 44 дамы (22 яўрэі). Мяшчане мелі надзелы ад 0,25 да 0,5 га; 2 млыны, каля 300 жыхароў. У 1769 г. ўласнасць Д. Александровіча, 60 дамоў. Сяляне адбывалі паншчыну па 3 дні на тыдзень, плацілі чынш па 30 злотых, давалі дзякла.
 
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 1846 г. пацверджаны статус мястэчка; у 1865 г. ў Беняконскай вол. Лідскага павета, уласнасць Зарэцкіх, 42 двары, 468 жыхароў, у т.л. 333 яўрэі, 117 католікаў; парафіяльны касцёл, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, 2 гарбарні, вадзяны млын, 2 скурзаводы, 12 крам, 4 кірмашы на год, штотыднёвыя таржкі. 3 1849 г. паштовая станцыя, 29 камплектных і 9 дадатковых коней. Мястэчка славілася выпечкай пернікаў, абаранкаў і інш. Непадалёк аднайменны фальварак, 125 жыхароў (100 католікаў), бровар, касцёл у імя збавіцеля. У 1884 г. з увядзеннем чыгуначнага ўчастка Вільня—Ліда ў Воранаве — чыгуначная станцыя. У 1886 г. 1,1 тыс. жыхароў.
 
З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у [[БССР]]. З 1940 цэнтр раёна, гарадскі пасёлак.
 
== Дэмаграфія ==
Радок 78 ⟶ 88:
== Гаспадарка ==
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца «Воранава».
 
== Літаратура ==
* Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. — 656 с. ISBN 978-985-11-0839-4.
 
== Спасылкі ==