Арагорн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
clean up using AWB
Радок 63:
[[Толкін]] дае кароткае, але падрабязнае апісанне Арагорна ў [[Брацтва Пярсцёнка|«Брацтве Пярсцёнка»]]: хударлявы, загарэлы і высокі, з чорнымі валасамі з сівізной, шэрыя вочы на строгім бледным твары. У «Аповесці аб Арагорне і Арвен» у дадатку да «Уладара Пярсцёнкаў» ён указаў аб яго характары, часта змрочным і сумным, але з нечаканымі момантамі весялосці. Праз некаторы час пасля выхаду ў свет кнігі [[Толкін]] пісаў, што рост Арагорна складае па крайняй меры 6 футаў 6 цаляў (198 см).
 
Дзякуючы свайму выхаванню ў [[Рывендэл]]е пад наглядам [[Элранд]]а Арагорн навучыўся эльфійскай мудрасці ў дадатак да сваёй спадчыннай праніклівсці [[дунэдайн Поўначы|''дунэдайн'']]. Ён быў майстэрскім урачомлекарам, напрыклад, ведаў аб ужыванні [[ацелас]]а (таксама вядомага як «каралеўскі ліст»). Ён таксама быў магутным ваяром і непераўзыдзеным камандзірам; пасля [[Бітва на Пеленнорскіх палях|Бітвы на Пеленнорскіх палях]] [[Эамер]] і [[Імрахіль]] адклікаліся аб ім, што разам з ім можна застацца здаровым, нават знаходзячыся ў самай гушчы бітвы. Як спадчыннік [[Ісілдур]]а Арагорн валодаў вялікай уладай і мог выкарыстаць [[паланцір]] [[Артханк]]а нават супраць волі [[Саўран]]а.
 
Але, як і самыя простыя людзі, Арагорн не быў абаронены ад сваіх уласных страхаў і сумневаў.