Слонім: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: Слонімская музычная школа
Няма тлумачэння праўкі
Радок 81:
У [[1490]] г. Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506 г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520 г., пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, у асноўным закончаны [[Верхні замак, Слонім|новы замак]]. У 1531 вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка [[Р. Валовіч]]а, з 1586 — канцлера літоўскга [[Л. Сапега|Л. Сапегі]]. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з'яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.
 
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты [[Міхала Казіміра Агінскага]]. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – с. 90.</ref>.
 
Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.