Слонім: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 79:
Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў [[Ніжні замак, Слонім|драўляны замак]]. Упершыню Слонім згадваецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьцеўскім летапісе]] пад 1252 г. У XII-XIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны XIII ст. знаходзіўся ў складзе [[ВКЛ]]. Пад [[1281]] г. узгадваецца [[Васілька Слонімскі|«князь васлонімскі» Васілька]]<ref>ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.</ref>. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410. З 1413 г. Слонім знаходзіцца ў складзе Троцкага ваяводства.
 
У [[1490]] г. [[Казімір Ягелончык]] будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506 г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520 г., пры намесніку [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яну Мікалаевічу Радзівілу]], у асноўным закончаны [[Верхні замак, Слонім|новы замак]]. У 1531 вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка [[Рыгор Грынькавіч Валовіч|Р. ВаловічВаловіча]]а, з 1586 — канцлера літоўскга [[Л. Сапега|Л. Сапегі]]. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з'яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.
 
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты [[Міхал Казімір Агінскі|Міхала Казіміра Агінскага]]. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў [[Слонімская капэла Агінскага|капэлу]], тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – с. 90.</ref>.
 
Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.
Радок 111:
* манастыр бенедыктынак (1801)
* капліца [[Святы Дамінік|святога Дамініка]] (1745)
* Слонімскі сядзібна-паркавы комплекс «АльберцінаўАльберцін»
* будынак Слонімскага банка
* будынак Слонімскага вакзалу