Леў Антонавіч Салавей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Дэбютаваў у друку ў 1950 годзе. Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій.
 
Працаваў у асноўным у галіне мастацкага перакладу. Пераклаў на беларускую аповесці Г. Леберэхта «Святло ў Каордзі» (1952), А. Купрына «Алеся» (1970), Г. Маркава «Наказ» (1976), У. Цендракова «Вясеннія пярэваратні» (1977), Ч. Айтматава «Пасля казкі» («Белы параход», 1978), раманы А. Рыбакова «Вадзіцелі» (1953), Дзін Ліна «Сонца над ракой Сангань» (1954), С. Спасэ «Афэрдзіта зноў у вёсцы» (1960), Ф. Дастаеўскага «Белыя ночы» (1971), І. Грыгуркі «Канал» (1975), А. Ганчара «Бераг любові» (часопіс «Полымя», 1977), А. Кешокава «Зламаная падкова» (1981), М. Шундзіка «Белы шаман» (1983), аднатомнік выбраных твораў М. Садавяну (1954), «Аповесці» [[Лу Сінь|Лу Сіня]] (1956), аповесці і апавяданні Л. Талстога (1977), «Выбранае» А. Купрына (1985) і інш.
 
У перакладзе Л. Салаўя з беларускай на рускую выйшлі раманы Р. Мурашкі «Салаўі святога Палікара» (1970) і «Сын» (1973), М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі» (1971), М. Ткачова «Дыханне агню» (1983), аднатомнікі выбраных твораў А. Марціновіча «Накцюрн» (1969), В. Каваля «Выбранае» (1975), М. Гарэцкага «Чырвоныя ружы» (1976), М. Ваданосава «Надзеі і здзяйсненні» (1979), аповесці Р. Няхая «Туман над стэпам» і «Алёшка-атаман» (1974), «Аповесць пра добрае сэрца» П. Кавалёва (1976), І. Навуменкі «Апошняя восень» (1977), М. Гроднева «Што скажуць людзі» (1978), М. Парахневіча «Маленства мае і тваё» (1978) і інш.