Розніца паміж версіямі "Шанхай Мастэрс 2009 (снукер)"

 
== Фінал ==
 
У пачатку [[Снукерны сезон 2009/2010|сезона 2009/2010]] [[Лян Вэньбо]] атрымаў свой першы прафесійны тытул на турніры [[Beijing International Challenge 2009, снукер|Beijing International Challenge]] у ліпені, перамогшы ў фінальным матчы [[Стывен Магуайр|Стывена Магуайра]] з лікам 7:6, а праз тыдзень дайшоў да фіналу [[General Cup International 2009, снукер|General Cup International]] у [[Ганконг]]у, дзе саступіў [[Рыкі Уолдэн]]у з лікам 2:6. Для [[Роні О'Саліван]]а Шанхай Мастэрс стаў першым турнірам [[Снукерны сезон 2009/2010|сезона]].
 
[[Лян Вэньбо]] стаў першым [[кітай]]скім снукерыстам, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс. Да гэтага фіналістамі турніру станавіліся толькі [[Англія|англічане]] і [[Уэльс|валійцы]].
 
Для [[Лян Вэньбо|22-гадовага кітайца]] фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на [[Чэмпіянат свету па снукеры 2008|чэмпіянаце свету 2008 года]], дзе саступіў [[Роні О'Саліван]]у. У прафесійнай кар'еры [[Роні О'Саліван|О'Салівана]] гэты фінал стаў 32-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 10 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.
 
{| class="wikitable" style="font-size: 95%; margin: 1em auto 1em auto;"