Цыганы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
 
Пачатак рассялення цыганоў па іншых краінах Еўропы фіксуецца [[14 стагоддзе|XIV]] ст., што супадае з [[Асманская імперыя|асманскімі]] заваяваннямі [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. У [[1348]] г. цыганы ўзгадваюцца ў [[Сербія|Сербіі]], у [[1378]] г. — у [[Балгарыя|Балгары]]і, у [[1383]] г. — у [[Венгрыя|Венгрыі]]<ref>[http://web.archive.org/web/20061101044043/http://www.kuviyam.com/scr/index.asp?pLang=E&pHead=90&pMenu=1&pIssue=31 Jeetan Sareen, The Lost Tribes of India]</ref>, у [[1419]] г. — у [[Францыя|Францыі]]<ref>[https://www.ac-montpellier.fr/sections/pedagogie/reussite-educative-pour/casnav/enfants-voyage/connaitre/tsiganes Les tsiganes]</ref>, у [[1425]] г. — у [[Іспанія|Іспаніі]]<ref>[http://countrystudies.us/spain/41.htm The Gypsies]</ref>, у [[1501]] г. — у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]<ref>[http://romaintegration.by/?page_id=5 Цыгане в Беларуси]</ref>, [[1514]] г. — у [[Англія|Англіі]]<ref>[http://www.grthmlondon.org.uk/information/gypsy-timeline/ Timeline of Romany Gypsy History in Britain]</ref>. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. групы цыганоў мігрыравалі ў [[Новы Свет]] і [[Аўстралія|Аўстралію]]. У нашы дні [[ЗША|амерыканская]] і [[Бразілія|бразільская]] [[Дыяспара|дыяспары]] з'яўляюцца найбуйнейшымі ў свеце.
 
Падчас рассялення па краінах Еўропы цыганы вялі качавы або паўкачавы лад жыцця, займаліся дробным [[гандаль|гандлем]], [[рамяство]]м, арганізоўвалі забавы. Аднак меўся вялікі пласт аселых цыганоў. Асманскі рэестр [[16 стагоддзе|XVI]] ст. узгадвае такія аселыя прафесіі цыганоў, як вартаўнікі, слугі, мяснікі, сыравары, агароднікі, пастухі, хірургі і нават манахі. У XIX ст. [[Слівенская вобласць|слівенскія]] цыганы сталі першымі рабочымі тэкстыльнай фабрыкі. У [[1858]] г. у [[Бесарабія|Бесарабіі]] 2481 цыган вёў качавы лад жыцця, 2978 цыганоў — аселы<ref>[http://www.gypsy-life.net/mif-17.htm МИФ О "КОЧЕВОМ ПЛЕМЕНИ". Статья Николая Бессонова]</ref>. У [[Валахія|Валахіі]] і [[Малдова, гістарычная вобласць Румыніі|Малдове]] большасць цыганскага насельніцтва знаходзілася ў залежнасці ад дзяржавы і прыватных уладальнікаў, у дакументах фіксавалася як "[[рабства|рабы]]"<ref>[http://www.academia.edu/1132654/Gypsy_Slavery_in_Wallachia_and_Moldavia Elena Marushiakova, Gypsy Slavery in Wallachia and Moldavia]</ref>.
 
== Нацыянальныя знакі ==