Цыганы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
Падчас рассялення па краінах Еўропы многія цыганы вялі качавы або паўкачавы лад жыцця, займаліся дробным [[гандаль|гандлем]], [[рамяство]]м, арганізоўвалі забавы. Аднак меўся вялікі пласт аселых цыганоў. Асманскі рэестр [[16 стагоддзе|XVI]] ст. узгадвае такія аселыя прафесіі цыганоў, як вартаўнікі, слугі, мяснікі, сыравары, агароднікі, пастухі, хірургі і нават манахі. У XIX ст. [[Слівенская вобласць|слівенскія]] цыганы сталі першымі рабочымі тэкстыльнай фабрыкі. У [[1858]] г. у [[Бесарабія|Бесарабіі]] 2481 цыган вёў качавы лад жыцця, 2978 цыганоў — аселы<ref>[http://www.gypsy-life.net/mif-17.htm МИФ О "КОЧЕВОМ ПЛЕМЕНИ". Статья Николая Бессонова]</ref>. У [[Валахія|Валахіі]] і [[Малдова, гістарычная вобласць Румыніі|Малдове]] большасць цыганскага насельніцтва знаходзілася ў залежнасці ад дзяржавы і прыватных уладальнікаў, у дакументах фіксавалася як [[рабства|рабы]]<ref>[http://www.academia.edu/1132654/Gypsy_Slavery_in_Wallachia_and_Moldavia Elena Marushiakova, Gypsy Slavery in Wallachia and Moldavia]</ref>. У ВКЛ асноўным месцам паселішча цыганоў з'яўляўся [[Гарадскі пасёлак Мір|Мір]].
 
Розніца ў ладзе жыцця, мове і звычаях не спрыяла інтэграцыі цыганоў у мясцовыя [[культура|культуры]] і часцяком выклікала адмоўную рэакцыю мясцовага насельніцтва і ўладаў. Так, у перыяд [[1499]] - [[1783]] гг. у Іспаніі быў прыняты шэраг [[закон|заканадаўчых]] актаў, што забаранялі цыганскія звычаі, мову і вопратку. У [[1539]] г. цыганы выганяліся з [[Горад Парыж|Парыжа]]. У [[1563]] г. — з Англіі<ref>[http://oppression.org/site/index.php/world/europe/60-the-forgotten-holocaust-gypsy MARYAM HILLI, The Forgotten Holocaust: Gypsy]</ref>. У [[1557]] г. у [[Каралеўства Польскае|Польшчы]] быў выдадзены закон з адзначэннем цыган як "людзей непатрэбных". У ВКЛ у [[1565]] г. выдана ўрадавая пастанова, дзе казалася: "Калі які стараста выганіць цыганоў, каб іх ніхто не прымаў". У [[1566]] г. прыняты закон, якім было забаронена забіраць цыганоў у [[войска]]. Цыганы, якія жабравалі, звальняліся ад падаткаў. Злодзеяў і шпіёнаў прапаноўвалася выганяць. Усе іншыя цыганы, якія заставаліся ў дзяржаве і не імкнуліся выходзіць па-за яе межы, павінны былі заставацца пад панамі, князямі, шляхтай або гаспадаром. У [[1577]] г. было абвешчана: "Цыганы маюць быць выгнаны з зямлі і ніколі не прыпушчаны да яе". У артыкуле 35 [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута 1588]] г. забараняўся ўваход у землі вандроўных цыган, асуджалася іх схільнасць да падману і г. д. За парушэнне артыкула Статута прадугледжваўся штраф [[Гаспадар, тытул|гаспадару]]<ref>[http://evolutio.info/content/view/1434/215/ Яўгеній Чэрвінскі, Татары і цыганы на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага: прававы і сацыяльны статус]</ref>. Лічыцца, што з [[15 стагоддзе|XV]] ст. да [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. у Еўропе было прынята 148 заканадаўчых актаў, накіраваных супраць цыганоў<ref>[http://infoglaz.ru/?p=43693 Неизвестный геноцид цыган]</ref>.
 
У [[Трэці рэйх|нацысцкай Германіі]] цыганы сталі ахвярамі масавага [[генацыд]]у<ref>[http://www.ushmm.org/wlc/en/article.php?ModuleId=10005482 PERSECUTION OF ROMA (GYPSIES) IN PREWAR GERMANY, 1933–1939]</ref>. На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]]