Хведар Нюнька: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' '''Хве́дар Якубавіч Ню́нька''' — беларускі грамадзка-культурны дзяяч у Літве. Ад 4 лютага [...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы (цяпер Мастоўскі раён, ГарадзенскайГарадзенская вобласцівобласьць, Беларусь). Ля вёскі пахавалі дзеда, якога Хведар наведваў да 12 гадоў. Быў другім пасьля сястры дзіцём у беднай сялянскай сям’і (2,5 гектары зямлі). Атрымаўшы ў Мастах зямлю і лес ад мясцовага землеўладальніка, ягоны бацька Якуб збудаваў там дом з крамай тканіны і харчаваньня. У 1936  г. празь перашкоды мясцовага фабрыканта сям’я пераехала на кватэру ў Шчучын, дзе бацька наладзіў гуртовы збыт сшыткаў у школы[2].
 
З прыходам немцаў у 1941 г. бацька наняў Хведару настаўніка нямецкай мовы, што пазьней уратавала яго бацьку ад расстрэлу. Калі на бацьку зрабілі данос аб вывешваньні чырвонага сьцяга, Хведар патлумачыў па-нямецку ў камэндатуры, што той парваў польскі сьцяг з прыходам Чырвонай арміі ў 1939 годзе. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Х. Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага (цяпер Дом ураду). Вучыўся на лясным факультэце Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Атрымаў разьмеркаваньне ў Дзяржплян, аднак уладкаваўся на тры гады паводле спэцыяльнасьці інжынэрам да 1959 году. Цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным адмыслоўцам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні. Можна пазначыць яшчэ два істотныя факты, якія грамадзкі дзяяч пазначае ў сваіх успамінах[Нюнька Х. Мае ўспаміны. — Вільня: Jusida, 2000. — 20 с. — 300 ас.]: у 1954 годзе Х. Нюнька набывае новы аўтамабіль «Победа», а падчас апошніх гадоў працы на кіруючых пасадах ягоны заработак паводле акорднай сыстэмы складае больш за 1000 савецкіх рублёў. З 1980-х гадоў вядзе актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. Сябра прэзыдыюму Рады БНР з 1997 году.