Бітва на Марне (1914): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
[[4 верасня]] французскі камандуючы ген. [[Жазеф Жофр]] загадаў ударыць у правае крыло нямецкіх войскаў сіламі брытанскай арміі і 5 і 6 французскай арміі. Нямецкае камандванне (камандзір штабу [[Хельмут Мольтке]]) дырэктываю ад 4 верасня паставіла заданне стварыць абарончы фронт сіламі 1 і 2 Арміі з мэтай адбіцця ўдару з захаду (ад Парыжа) і працягу наступальнай аперацыі на поўдні і паўднёвым усходзе сіламі 3, 4 і 5 Армій. Але 3 верасня 1 нямецкая армія перайшла Марну і вышла на згрупаванне 2 Арміі, прымушаючы яе да перагрупавання на Усход, у выніку чаго між рэкамі Марна і Ольсе, застаўся толькі адзін корпус кавалерыі. На пачатку верасня адносіна сіл на фронце ад [[Парыж]]а да [[Вердэн]]а змяніўся на карысць войск Антанты (56 дывізій пяхоты і 10 дывізій кавалерыі, 1082 тыс. салдат, 2816 лёгкіх і 184 цяжкіх гармат), супраць нямецкіх (44 дывізіі пяхоты і 7 дывізій кавалерыі, 900 тыс. салдат, 2928 лёгкіх і 436 цяжкіх гармат), пры гэтым на захадоднім аддрэзку фронту перавага была двукратна, бо французы ўзмацнілі сваё левае крыло, а немцы 26 жніўня знялі два корпусы з 2 і 3 армій з мэтай перавозу іх ва [[Усходняя Прусія|Усходнюю Прусію]].
 
[[5 верасня]] на рацэ Урк пачаліся баі на адцінку 6 французскай арміі, а [[6 верасня]] французска-англійскія войскі перайшлі ў контратаку на цэлым фронце да Вердэна. Камандуючы 1 нямецкай арміі ген. [[Аляксандр фон Клюк]] вымушаны быў [[6 верасня|6]]—[[8 верасня]] перакідваць усе свае сілы з ракі [[Рака МарныМарна|Марны]] на раку Урк з мэтай затрымаць французскае войска. У выніку між 1 і 2 нямецкімі арміямі паўстаў разрыў шырынёй 35—40 км, у якім уварвалася 5 французская армія і брытанская армія. нямецкае камандванне страціла кіраўніцтва войскам. Цяжкая сітуацыя на фронце 2 нямецкай арміі пагражала ёй акружэннем і прымусіла яе камандуючага ген. [[Карл фон Бюлаў|Карла фон Бюлава]] прыняць рашэнне [[9 верасня]] аб адыходзе яе правага крыла. Гэта прывяло, нягледзячы на наступ [[9 верасня]] 1,3 і 4 армій, да адыходу 1 Арміі, а потым і іншых нямецкіх армій, што [[10 верасня]] было зацведжана нямецкім камандваннем. Да [[12 верасня]] нямецкія войскі адцягнуліся на 65 км за раку Эна на лініі на ўсход ад мястэчка [[Рэймс]].
 
[[15 верасня]], згодна з дырэктывай ген. [[Жазеф Жофр]]а наступ быў затрыманы. Параза нямецкіх войскаў над ракой Марнаю прывяло да паражэнні нямецкага стратэгічнага плану хуткай вайны на заходнім фронце.