Цырк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Выступленні акрабатаў, жанглёраў, дрэсіроўшчыкаў былі вядомыя яшчэ ў Старажытных Егіпце, Грэцыі і Рыме. Цыркавыя нумары ўключаліся ў выступленні сярэднявечных вандроўных артыстаў (гістрыёнаў, шпільманаў, скамарохаў і інш.). З XII ст. у Еўропе ўзніклі школы верхавой язды, дзе рыхтавалі наезднікаў, дрэсіравалі коней, праводзілі паказальныя выступленні. У XVIII ст. шырокае распаўсюджанне атрымаў конны цырк. З XIX ст. пачалі стварацца стацыянарныя цыркі ў Германіі, Італіі, Францыі, Расіі.
 
[[File:GomelCircus.jpg|thumb|[[Гомельскі дзяржаўны цырк]]]]
У Беларусі элементы цыркавога мастацтва выявіліся ў творчасці скамарохаў. З XVII ст. ствараліся спецыяльныя школы дрэсіроўкі мядзведзяў (напр., «[[Смаргонская акадэмія]]»), вяровачных скакуноў і штукароў у мястэчку Семежава Слуцкага павета. З пачатку XVIII ст. адбываліся гастролі замежных цыркавых труп і асобных выканаўцаў, якія выступалі на плошчах, кірмашах і ў цырках-шапіто (брызентавых круглых палатках з арэнай і месцамі для гледачоў). У 1959 адкрыўся першы стацыянарны [[Беларускі дзяржаўны цырк]], у 1972 - стацыянарны [[Гомельскі дзяржаўны цырк]].