Баранавіцкі павет (1919—1940): Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
(Новая старонка: 'Баранавіцкі павет – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1919 – 1940 гг. Утв...')
 
Няма тлумачэння праўкі
Баранавіцкі павет – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1919 – 1940 гг. Утвораны ў складзе [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] паводле пастановы Прэзідыума [[ЦВК БССР]] ад 06.02.1919 з цэнтрам у горадзе [[Баранавічы]].
 
На першым этапе ў складзе павета было 6 валасцей: Востраўская, Гарадзішчанская, Дараўская, Крывошынская, Навамышская і Сталовіцкая. У 1920 г. у павет увайшлі яшчэ 4 воласці: Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Чэрніхаўская і Ястрамбельская.
 
З сакавіка 1921 г. Баранавіцкі павет у складзе [[Польшча|Польшчы]] ў [[Навагрудскае ваяводства, Польшча|Навагрудскім ваяводстве]]. Плошча 3497 км², насельніцтва 124,2 тыс. чалавек (1922). Падзяляўся на [[Гміна|гміны]] (былыя воласці). У снежні 1925 скасаваны Паланэчкаўская і Чэрніхаўская гміны, замест іх створана Вольнаўская. У студзені 1926 з [[Слонімскага павета]] ў Баранавіцкі павет перададзены Дабромысленская і Моўчадская гміны. На тэрыторыі павета ўтворана Дуброўская гміна.
 
З 14.11.1939 Баранавіцкі павет у складзе [[БССР]] і 4.12.1939 увайшоў у склад [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]], дзе ў студзені 1940 на тэрыторыі паветаў утвораны [[Раён|раёны]].
== Літаратура ==
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 1. А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. с. 299.
Ананімны ўдзельнік