Бегемот: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 57:
== Лад жыцця ==
Большасць часу бегемоты альбо сілкуюцца на беразе (звычайна ў цёмны час сутак), альбо адпачываюць у вадзе (днём). На беразе бегемоты павольныя і рухаюцца няспешным крокам. У месцах, дзе жывёле бываюць часта, яны пратоптваюць сцежкі, прычым глыбіня каляіны можа дасягаць палуметра. У выпадку небяспекі бегемоты бягуць да вады з хуткасцю да 40 кіламетраў у гадзіна. Калі бегемот гоніцца за чалавекам, то можа бегчы ў некалькі разоў хутчэй за сваю ахвяру. У вадзе бегемоты добра плаваюць, перабіраючы нагамі па дну. За той час, что яны могуць правесці пад вадою (3-5 хвілін, не вынырваючы) яны нават спяць у воднай тоўшчы, аўтаматычны падымаючыся на паверхню дзеля ўдыха.
[[File:Hippo pod edit.jpg|thumb|left|Статак бегемотаў]]
 
Звычайна бегемоты [[Флегматык|флегматычныя]], у статку рэдка бываюць канфлікты. Але гэта падманны спакой. Бегемот можа хутка расправіцца з ільвом, нават з кракадзілам ці чалавекам, якога прыняў за ворага. У той жа час зафіксавана шмат выпадкаў, калі бегемоты праяўлялі кранальны клопат аб [[Антылопа|антылопах]] і [[Зебры|зебрах]], ратучы іх ад [[Кракадзілы|кракадзілаў]]. Такія паводзіны выходзяць за межы біялагічнай мэтазгоднасці, і вучоныя досей не могуць растлумачыць іх.
Радок 65 ⟶ 66:
== Бегемот і чалавек ==
=== У старажытнасці ===
[[File:Flusspferd Jagd-drawing.jpg|thumb|left|Паляванне афрыканскіх абарыгенаў на бегемота]]
Мясцовае насельніцтва не часта палявала на бегемотаў, гэта амаль не дазваляла прымітыўная зброя. Аднак ужо ў [[Старажытны Егіпет|старажытным Егіпце]] на яго палявалі з дапамогай гарпуной, бо бегемот спустошваў палі. Сцэры паляваннях знойдзены на насценных роспісах у магільні Тутанхамона. Увасабляў "Вялікую Маці" [[Аменці]], "падаўніцу вод". Вялізны жывот бегемота нагадваў цела цяжарнай жанчыны, таму дэман-абаронца [[Таўрт|Таўрэт]] (Таўрт, Таварэт, Таэрыс) "вялікая" малявалася ў выглядзе бегемота з жаночымі грудзямі, які трымаў "са-шлейф" (папірус ці амулет, якія сімвалізаваў абарону, бяспеку жанчын і дзяцей). Фігуры Таўрэт усталёўваліся на ложку дзеля бласлаўлення будучай маці. Чырвоны гіпапатам сімвалізаваў бога [[Сет, міфалогія|Сэта]], а бядро чырвонага бегемота - фалітычную нагу Сэта, яго сілу, мужнасць. Нярэдка Сэта суправаджала багіня-гіпапатам. Ужо ў [[Старажытнае Царства|Старажытным Царстве]] існавала свята, на якое фараон забіваў белага бегемота. Пры гэтым лічылася, што фараон - гэта [[Гор]], якія забівае Сэта. У храме [[Эдфу]] многія роспісы паказваюць, як Гор забівае грэшнікаў у абліччы бегемотаў.