Старое: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 29:
}}
 
'''Старое''' — [[возера]] ў [[Чачэрскі раён|Чачэрскім раёне]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. У басейне ракі [[Рака Сож|Сож]], за 9 км на поўдзень ад горада [[Чачэрск]], каля вёскі [[вёска Старыя Малынічы|Старыя Малынічы]].
 
Плошча паверхні возера 0,63 км². Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Найбольшая глыбіня 4 м. Плошча [[вадазбор]]у 18,8 км². Схілы катлавіны вышынёй 14—15 м (на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе да 3 м), разараныя. [[Бераг]]і высокія (да 1 м), пад хмызняком. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе [[пойма]], парэзаная сеткай меліярацыйных каналаў. Дно выслана [[Сапрапель|сапрапелем]], каля берагоў пясчанае. На захадзе выцякае [[Меліярацыя|меліярацыйны]] канал у возера [[Возера Асіннае|Асіннае]] (старарэчча Сожа).