Адам Ягоравіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
!!
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Адам Ягоравіч Багдановіч}} [20.3(1.4)1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3(6.4)), мяст. Халопенічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 16.4.1940, Яраслаўль], этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык. Бацька М.Багдановіча. У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жн. 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына). У 1885—91 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля». Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 1920—31 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Б. быў сябрам М.Горкага і яго сям’і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі бел. і рускай культуры, напісаў пра іх успаміны.
{{вызнч|1=Адам Ягоравіч Багдановіч}} (1862-1940) - беларускі этнограф, гісторык кульутры, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйна-народніцкага руху.
 
Тв.: Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времен крепостного права. Гродно, 1894; Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895; Страницы из жизни Максима Горького. Материалы к биографии Максима Богдановича. Мои воспоминания. Мн., 1965; Язык земли: Этнологический очерк. Ярославль, 1966.
Бацька класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Аўтар кніг і артыкулаў пра Беларусь, успамінаў пра сына Максіма, М. Горкага, Ф. Шаляпіна і іншых. У 1935 г. Яраслаўскім аддзелам ГПУ быў арыштаваны. Толькі непасрэднае хадайніцтва жонкі Максіма Горкага Кацярыны Паўлаўны Пешкавай, якая ўзначальвала Палітычны Чырвоны Крыж, удалося праз 6 месяцаў вызваліць швагра М. Горкага з ГПУ.
 
Літ.: Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ ст. Мн., 1964; Пширков Ю.С. А.Е.Богданович. Мн., 1966; Шлях паэта / Склад. Н.Б.Ватацы. Мн., 1975; Зуборев Л. Крик буревестника: Ист.-докум. повесть о М.Горьком и Богдановичах. Мн., 1989; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.