Віцебскае народнае мастацкае вучылішча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, вікіфікацыя
Радок 10:
Прыезд у Віцебск у лістападзе 1919 г. [[Казімір Малевіч|Казіміра Севярынавіча Малевіча]], вядомага рускага [[авангард]]ыста і стваральніка [[супрэматызм]]у, адзначыў новы этап у жыцці вучылішча. Галоўным спосабам зносін настаўніка з вучнямі сталі лекцыі, даклады і гутаркі.
 
Майстэрня Малевіча набыла папулярнасць сярод навучэнцаў, якія сталі пераходзіць да Казіміра Севярынавіча з іншых класаў. Асаблівай папулярнасцю карысталася аб'яднанне «Утвердителей нового искусства» (УНОВИС), якое канчаткова сфарміравалася ў лютым 1920 года. Найбольш актыўнымі членамі УНОВИСа былі: [[Казімір Малевіч|К. С. Малевіч]], [[В. М. Ермалаева]], [[Н. О. Коган]], [[Лазар Маркавіч Лісіцкі|Л. М. Лісіцкі]] — сярод выкладчыкаў; [[І. Г. Чашнік]], [[І. І. Чарвінка]], [[Г. І. Наскоў]], [[Л. А. Юдзін]], [[І.Іван Т.Трафімавіч Гаўрыс|Іван Гаўрыс]], [[Л. М. Хідзекель]] — сярод вучняў. Займаючы афіцыйную пасаду кіраўніка майстэрні, К. С. Малевіч стварыў абсалютна новую сістэму выкладання - Адзіную аўдыторыю жывапісу УНОВИСа, у якую аб'ядналіся ўсе майстэрні за выключэннем акадэмічнай і скульптурнай. Наватарскія метады адукацыі ва УНОВИСе дазвалялі вучням удасканальваць ідэі сваіх педагогаў і выяўляць самастойнасць у спосабах рэалізацыі ідэй супрэматызму. Таму не выпадкова, што ўжо ў 1920 г. адбылася "Першая выстава УНОВИСа" ў [[Горад Масква|Маскве]], а ў чэрвені гэтага ж года члены аб'яднання ўдзельнічалі ў Першай Усерасійскай канферэнцыі выкладчыкаў і навучэнцаў дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрняў, а таксама сталі аднымі з першых сярод новых мастацкіх школ краіны.
 
[[28 студзеня]] [[1920]] года Віцебскае мастацкае вучылішча святкавала свае першыя ўгодкі. У гонар юбілею ў навучальнай установе была арганізавана «Другая справаздачная выстава вучняў».
 
[[5 чэрвеня]] [[1920]] года М. З.[[Марк Шагал]] пакінуў г. Віцебск. Паводле загада Аддзела ІЗО НКП РСФСР ад [[19 чэрвеня]] 1920 года майстэрні ўзначаліла В. М. Ермалаева.
 
== Заняпад ==