Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Эсас: дапаўненне
Радок 68:
 
Пазней купец здзяйсняе замах на Дэні — дорыць ёй бочачку атручанага віна. Але яго зман раскрываецца дзякуючы Джораху<ref name="kog" />{{rp|166}}. Падчас паўднёвага паходу на землі лхазаран, ці «ягнячага народа», Дэйнерыс ратуе лекарку. У гэтым набегу Дрога быў сур'ёзна паранены, і ён знаходзіцца пры смерці. Лекарка абяцае выратаваць Дрога, кажучы, што за жыццё прыйдзецца заплаціць смерцю. Дэйнерыс згаджаецца, Дрога не памірае, але застаецца ў вегетатыўным стане. З-за праведзенага рытуалу ў Дэні гіне ненароджанае дзіця. Кхаласар распадаецца на мноства дробных груп. З Дэні застаецца толькі невялікая група верных людзей, у тым ліку Джорах. Дэйнерыс спальвае Дрога і лекарку ў пахавальным кастры, пасля чаго сама ўваходзіць у агонь. Калі полымя згасае, кхаласар знаходзіць жывую Дэні і трох драконаў каля яе<ref name="zlot" />, якія вылупіліся з яйкаў.
 
== Стварэнне ==
 
=== Напісанне ===
[[Выява:George R. R. Martin (9347950579).jpg|330px|thumb|right|Пісьменніка натхняў поспех [[Уладар пярсцёнкаў, кінатрылогія|экранізацыі]] «[[Уладар пярсцёнкаў|Уладара пярсцёнкаў]]», аднак любая кніга Марціна перавышала кожны том Толкіна ў тры разы, а фільмаў па цыкле спатрэбілася б «не тры, а дваццаць»<ref name="kog" />{{rp|5}}]]
 
У [[1980-я]] гады Джордж Марцін займаўся напісаннем сцэнарыяў у [[Галівуд]]зе, але працу сваю не любіў з-за немагчымасці ствараць творы вялікага аб'ёму. «З першых жа сцэнарыяў мне паўтаралі: „Гэта цудоўна, але занадта доўга, занадта шмат літар…“ Мне даводзілася іх скарачаць, таму, вярнуўшыся да кніг, я сказаў сабе: „Больш не буду клапаціцца ні пра што ў гэтым духу…“ Я жадаў тысячы персанажаў, маштабныя бітвы, цудоўныя замкі і анфілады — усё тое, што я не мог дазволіць сабе на тэлебачанні»<ref name="akran">{{cite web |url=http://mirf.ru/Articles/art4814.htm|title=Секс. Кровь. Интриги. Игра престолов|author=Сергей Ковалев.|date=2012-01-17|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref>. Вырашыўшы вярнуцца ў вялікую літаратуру, свайму рэдактару пісьменнік адправіў тры заяўкі на будучыя працы — навуковую фантастыку, хорар і фэнтэзі. Апошняя з іх была ўхвалена, як больш прадаваная<ref name="fan" />. Праца над раманам была пачата аўтарам улетку [[1991]] года<ref>{{cite web |url=http://ria.ru/spravka/20130920/964050065.html|title=Биография Джорджа Мартина|date=2013-09-20|publisher=[[РИА Новости]]|accessdate=2015-05-03|lang=ru}}</ref><ref name="stone">{{cite web |url=http://www.rollingstone.com/tv/news/george-r-r-martin-the-rolling-stone-interview-20140423?print=true|title=George R.R. Martin: The Rolling Stone Interview|author=Mikal Gilmore.|date=2014-04-23|publisher=[[Rolling Stone]]|accessdate=2015-05-12|lang=en|archiveurl=http://web.archive.org/web/20150425142938/http://www.rollingstone.com/tv/news/george-r-r-martin-the-rolling-stone-interview-20140423?print=true|archivedate=2015-04-25}}</ref> у горадзе [[Санта-Фэ, Нью-Мексіка|Санта-Фэ]]<ref name="tron" />. У гэта перыяд Марцін марнаваў шмат часу на нерэалізаваныя праекты, і калі б не фіяска серыяла «Парталы», то так бы і не прыступіў да цыкла «Песня Лёду і Полымя»<ref>{{артыкул|аўтар=Joao Seixas.|загаловак=A vida e fieta de escolhas|выданне=Os meus livros|год=2008, верасень|старонкі=22-24|мова=pt|спасылка=http://web.archive.org/web/20100529195128/http://saidadeemergencia.com/uploads/articles/AvidafeitadeescolhasMartin.pdf}}</ref>. Першапачаткова Джордж меркаваў, што серыя будзе ўключаць толькі тры кнігі, але з часам зразумеў, што прыйдзецца напісаць шэсць раманаў, а затым колькасць планаваных кніг узрасла да сямі<ref name="mirf">{{cite web |url=http://www.mirf.ru/Reviews/review1439.htm|title=Между льдом и пламенем|author=Владимир Пузий.|date=2007-02-18|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref><ref>{{cite web |url=http://artsbeat.blogs.nytimes.com/2011/04/01/his-beautiful-dark-twisted-fantasy-george-r-r-martin-talks-game-of-thrones/|title=His Beautiful Dark Twisted Fantasy: George R. R. Martin Talks ‘Game of Thrones’|author=Dave Itzkoff.|date=2011-04-01|publisher=[[The New York Times]]|accessdate=2015-05-15|lang=en}}</ref>.
 
Першапачатковы пробліск гісторыі складаўся ў спантаным бачанні, у якім хлопчык па імі Бран становіцца сведкай абезгалоўвання, а затым знаходзіць у снегу ваўчанят<ref name="stone" />, і першай была набрана менавіта глава пра тое, як Старкі знаходзяць шчанюкоў лютаваўка<ref>{{cite web |url=http://www.nytimes.com/2005/12/12/books/12crow.html?_r=1&|title=A Fantasy Realm Too Vile for Hobbits|author=Dinitta Smith.|date=2005-12-12|publisher=[[The New York Times]]|accessdate=2015-05-13|lang=en}}</ref><ref name="intpw" />. У той момант аўтар працаваў над раманам «Авалон»<ref name="worg">{{cite web |url=http://www.westeros.org/Citadel/SSM/Entry/5431/|title=Interview|author=J. Martin.|date=2011-07-11|publisher=Westeros.org|accessdate=2015-05-12|lang=en|archiveurl=http://web.archive.org/web/20140714115648/http://www.westeros.org/Citadel/SSM/Entry/5431/|archivedate=2014-07-14}}</ref>. Прыступаючы да «Гульні тронаў», пісьменнік не ведаў, будзе гэта апавяданне або нешта большае. Пазней ён прыняў важнае рашэнне весці апавяданне ад асобы некалькіх персанажаў<ref name="tron" />. Скончыўшы другую главу<ref name="worg" /> і напісаўшы каля ста старонак<ref name="stone" />, аўтар быў вымушаны адкласці працу з-за занятасці сцэнарыямі<ref name="tron" />. У нейкі момант пасля працяглага апісання сюжэту пісьменнік зразумеў, што трэба спыніцца і прапрацаваць свет і яго гісторыю — намаляваць карты, генеалагічныя дрэва, пазначыць каралёў з гадамі кіравання і іх мянушкамі<ref name="worg" />. Першапачаткова Марцін вызначаў парадак глаў, пазней прапісваў гісторыю кожнага персанажа, затым дзяліў яе на часткі, а пасля ператасоўваў іх, каб атрымаць аптымальнае размяшчэнне ўнутры рамана і дамагчыся максімальнага напружання. Часам, каб не заблытацца ў дэталях, аўтар запісваў дэталі апавядання ў спісах і дыяграмах, хоць большую частку ўсяго імкнуўся запамінаць. Своеасаблівай традыцыяй Марціна стала выкарыстанне «аднаразовых» герояў для пралогу і эпілогу<ref name="tirion" />. Ён разглядаў і іншую магчымую структуру рамана, пры якой паміж главамі праходзілі месяцы, а не дні, што, на яго погляд, кардынальна б змяніла кнігу і дазволіла вырашыць шэраг праблем<ref>{{cite web |url=http://www.freemagazine.fi/interview-with-fiction-writer-george-rr-martin/|title=Interview with fiction writer George R.R. Martin|author=Antonio Díaz.|publisher=Freemagazine|accessdate=2015-08-02|lang=en}}</ref>. Першы варыянт рукапісу склаў 1088 старонак без дадаткаў<ref>{{cite web |url=http://www.webcitation.org/66ffAGyXU|title=No, I haven't finished writing|author=Martin, George R. R.|date=2005-05-29|publisher=GeorgeRRMartin.com|accessdate=2015-05-20|lang=en|archiveurl=http://www.webcitation.org/66ffAGyXU|archivedate=2012-04-04}}</ref>, хоць першапачаткова аўтар хацеў змясціць усе падзеі ў 800 старонках<ref name="tols">{{артыкул|аўтар=Николай Караев.|загаловак=Джордж Мартин между Толстым и Толкином|спасылка=https://fantlab.ru/work488041|выданне=День за Днем|тып=Газета|месца=Таллин|год=2009, 17 июля|мова=ru}}</ref>. Пасля 300 старонак пісьменнік перамясціў у другі раман — «[[Бітва каралёў|Бітву каралёў]]»<ref name=tiff1>{{cite video |people=[[George R. R. Martin|Martin, George R. R.]] |date=March 12, 2012 |title=In Conversation With... George R.R. Martin on Game of Thrones Part 1 – TIFF Bell Lightbox |url=http://www.youtube.com/watch?v=3S51i0EANGA |publisher=[[TIFF Bell Lightbox]] |time=4:00 min (publishing history), 15:00 min (names) |accessdate=April 1, 2012}} Transcript summary available by {{cite web |last=Ippolito |first=Toni-Marie |url=http://www.thelifestylereport.ca/2012/03/13/george-r-r-martin-talks-to-fans-about-the-making-of-game-of-thrones-and-what-inspired-his-best-selling-book-series/ |title=George R. R. Martin talks to fans about the making of ''Game of Thrones'' and what inspired his best-selling book series |publisher=thelifestylereport.ca |date=March 13, 2012 |archiveurl=http://www.webcitation.org/66ffA1Ogh |archivedate=April 4, 2012 |deadurl=no |accessdate=March 22, 2012}}</ref><ref name="ob">{{cite web |url=http://observationdeck.kinja.com/george-r-r-martin-the-complete-unedited-interview-886117845|title=George R.R. Martin: The Complete Unedited Interview|author=Charlie Jane Anders.|date=2013-07-23|publisher=Observationdeck.kinja.com|accessdate=2015-08-08|lang=en}}</ref>.
 
=== Персанажы ===
Раман выкладзены ад асобы дзевяці герояў<ref name="fan" />. Любімы персанаж Марціна — Тырыян<ref name="fi">{{cite web |url=http://www.mirf.ru/Articles/art1379.htm|title=Заглянуть в души героев|author=Дмитрий Злотницкий.|date=2006-08-21|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-07-02|lang=ru}}</ref>. Прывабным яго робяць досціп і неадназначнасць. Найбольш складана аўтару даваўся Бран, таму што ён быў самым маладым з галоўных герояў і фактычна адзіным, хто валодае магічнымі здольнасцямі<ref name="tirion">{{cite web |url=http://www.scifi.com/sfw/issue190/interview.html|title=George R.R. Martin continues to sing a magical tale of ice and fire|author=Tasha Robinson.|date=2002|publisher=Scifi.com|accessdate=2015-05-12|lang=en|archiveurl=http://web.archive.org/web/20020223190420/http://www.scifi.com/sfw/issue190/interview.html|archivedate=2003-07-20}}</ref>. Гісторыя Дэйнерыс з самага пачатку павінна была развівацца на іншым кантыненце. Пісьменнік намаляваў карту Вестэроса і вырашыў развіваць дзеянне з гэтым персанажам па-за межамі гэтай карты, параўноўваючы атрыманы эфект з уяўным увядзеннем главы пра [[Фарамір]]а адразу пасля дня нараджэння [[Більба]] ва «Уладары пярсцёнкаў», што адразу дало б чытачу іншае ўяўленне пра маштабы апавядання<ref name="tron" />. Смерць галоўных герояў часткова была натхнёная гібеллю [[Гэндальф]]а ў «[[Брацтва пярсцёнка|Брацтве пярсцёнка]]» і [[Фрода]] ў «[[Дзве крэпасці|Дзвюх крэпасцях]]» з той розніцай, што персанажы Марціна, як правіла, не ўваскрасаюць. Аўтару было цяжка забіваць сваіх герояў, паколькі ён адносіўся да іх як да дзяцей, хоць некаторыя з іх, такія як Эдард Старк, «былі адзначаны смерцю з самага пачатку». Сцэна смерці Эдарда была напісана ў 1994 годзе<ref name="intpw" />. Аўтар казаў: «Валар маргуліс. Усе смяротныя павінны памерці. Смерць непазбежная ісціна ўсяго жыцця… і ўсіх гісторый таксама». Сваім творам аўтар жадаў паспрачацца са сцвярджэннем Толкіна, што добры чалавек, такі, як [[Арагорн]], павінен стаць добрым каралём. Нед, як маральны компас апавядання, абаронца, які згуртоўвае іншых, «змецены з дошкі», што робіць апавяданне больш трывожным<ref name="stone" />. Пісьменнік не хацеў забіваць яго занадта хутка — ён даў чытачам час прывязацца да яго, каб гэта страта стала ўдарам<ref name="kog" />{{rp|99}}.
 
На вядзенне апавядання ад асобы розных герояў Марціна натхніў яго вопыт працы журналістам. Быўшы маладым студэнтам, Джордж, пераадольваючы сарамлівасць, меў зносіны са сведкамі розных здарэнняў, многія з якіх не жадалі адказваць на пастаўленыя пытанні. Гэты вопыт паспрыяў погляду на адно здарэнне з розных пунктаў гледжання<ref>{{cite web |url=http://www.indiewire.com/article/game-of-thrones-author-george-rr-martin|title=10 Things We Learned About 'Game of Thrones' Author George R.R. Martin at the Sante Fe Independent Film Fest|author=Casey Cipriani.|date=2013-10-23|publisher=IndieWire|accessdate=2015-08-04|lang=en}}</ref>. Некаторы час Марцін сумняваўся, ці варта ўключаць у апавяданне драконаў<ref name="stone" />. Ён разважаў, ці павінны яны быць жывымі ці заставацца толькі сімваламі<ref name="kog" />{{rp|176}}. Прыяцелька пісьменніка {{Не перакладзена 4|Phyllis Eisenstein|Філіс Эйзенштэйн}} пераканала аўтара ў тым, што з'яўленне драконаў — правільнае рашэнне. Першай сцэнай рамана, «якая чапляе», аўтар лічыў падзенне Брана. І Джэймэ, і Серсея выглядаюць агіднымі ў гэтым моманце кнігі. Аднак фактычна Джэймэ здзяйсняе цяжкі выбар — праз спробу забойства чужога дзіцяці ён хацеў выратаваць уласных дзяцей. Серсею аўтар параўноўваў з лэдзі [[Макбет, п'еса|Макбет]]. Яна шчыра любіць сваіх дзяцей, але ў яе [[Сацыяпат|сацыяпатычны]] погляд на свет і цывілізацыю<ref name="stone" />. Нягледзячы на тое, што першапачаткова Ланістэры выглядаюць «чарней чорнага», паступова чытач пачынае разумець матывы, якія рухаюць імі. Гэта, у сваю чаргу, выклікае надзею, што з часам яны зменяцца да лепшага<ref name="kog" />{{rp|72}}. Аўтар меркаваў, што яго героі досыць жыццёвыя, каб чытачы маглі сябе ідэнтыфікаваць з аднымі з іх, і выпрабоўваць негатыўныя эмоцыі да іншых<ref name="pravda" />.
 
=== Стылістычныя асаблівасці і аўтарскія планы ===
[[Файл:Siège du château de Brest.jpg|220px|thumb|left|[[Хронікі Фруасара]], нароўні з іншымі гістарычнымі кнігамі, фарміравалі сусвет цыкла<ref name="izd" />]]
 
Паводле слоў пісьменніка, ідэя «Гульні тронаў» «прыйшла з ніадкуль». На аснове на дзіцячых успамінах пра творчасць [[Джон Рональд Руэл Толкін|Толкіна]], аўтар хацеў напісаць маштабнае эпічнае фэнтэзі<ref name="intpw">{{cite web |url=http://www.ew.com/article/2011/07/12/george-martin-talks-a-dance-with-dragons|title=EW interview: George R.R. Martin talks 'A Dance With Dragons'|author=James Hibberd.|date=2015-01-08|publisher=[[Entertainment Weekly]]|accessdate=2015-04-06|lang=en}}</ref>. Асаблівае месца ў рамане адведзена [[Геральдыка|геральдыцы]]<ref name="tirion" />. Нямала тэксту прысвечана і апісанню ежы. Паводле меркавання аўтара, эпізоды ажыўляюць і пейзажы, і гукі, і пахі. Падчас бітвы, пасцельнай сцэны і на банкеце дзейнічаюць аднолькавыя прыёмы. Нямала часу Марцін выдаткаваў на апісанне тых страў, якія ядуць яго героі. Як адзначае сам Марцін, «Гэты фон надае сцэнам тэкстуру, робіць іх яркімі і псіхалагічна дакладнымі… Уражанні, якія атрымліваюцца праз пачуцці, пранікаюць глыбока ў самыя асновы нашай свядомасці, куды наўрад ці можна дабрацца, выкладаючы сюжэт выключна інтэлектуальна»<ref name="cook">{{кніга|аўтар=Челси Монро-Кассель, Сариэн Лерер, Джордж Мартин.|частка=Предисловие|загаловак=Пир Льда и Огня. Официальная поваренная книга «Игры престолов»|арыгінал=A Feast of Ice and Fire. The Official Companion Cookbook|спасылка=https://books.google.ru/books?id=m3KRAwAAQBAJ&printsec=frontcover&dq#v=onepage&q&f=false|месца=Москва|выдавецтва=Манн, Иванов и Фербер|год=2014|старонкі=12—15|старонак=240|isbn=978-5-00057-123-1}}</ref>. Дзіцячыя ўспаміны пра суровыя зімы [[акруга Дуб'юк, Аёва|Дуб'юка]] знайшлі сваё адлюстраванне ў рамане<ref name="tron" />.
 
Марцін спрабаваў быць сумленным у стаўленні да чытача, таму паказваючы вайну, ён апісваў гібель у тым ліку і станоўчых герояў, таму што «нават добрыя людзі, якіх любяць, паміраюць». Сярэднявечча, час кантрастаў, паспрыяла адлюстраванню канцэпцыі рыцарства, якое спарадзіла жорсткія войны. Тое ж адносіцца і да сексуальнасці. Рыцарскі культ цудоўнай дамы з прысвечанымі ёй вершамі і перамогамі на турнірах суседнічаў з масавымі згвалтаваннямі пасля бітваў. Прыкладам гэтага з'яўлялася [[Стогадовая вайна]]. Сексуальнасць — цудоўны матыватар, які начыста адсутнічае ў творчасці Толкіна<ref name="tirion" />. Пісьменнік лічыў, што фэнтэзі як жанр, які хай і абапіраецца на ўяўленне, павінен адлюстроўваць рэаліі свету, у якім мы жывём<ref name="pravda">{{артыкул|аўтар=Джордж Мартин (в переводе Николая Теченко).|загаловак=Правдивая песня льда и огня. Фрагменты интервью Science Fiction Weekly|тып=Газета|выданне=Книжное обозрение|год=2000|нумар= 51 (1801)|старонкі=16|мова=ru}}</ref>. У адказ на крытыку пасцельных сцэн Марцін адказваў, што калі ён вінаваты ў недарэчным сексе, то вінаваты і ў «недарэчнай жорсткасці, недарэчных банкетах, недарэчным апісанні адзення і недарэчнай геральдыцы», бо ўсе гэтыя дэталі нічога не даюць для развіцця сюжэту{{sfn|Лаудер|2015|loc=Люди и монстры: Изнасилования, сотворение мифов и расцвет и упадок наций в «Песни льда и огня»|p=35}}. Паводле аб'ёму раман атрымаўся найбольш кароткім у параўнанні з наступнымі часткамі цыкла<ref name="grew">{{cite web |url=http://www.theguardian.com/books/booksblog/2009/nov/13/hooked-on-george-rr-martin|title=Getting hooked on George RR Martin|author=Sam Jordison.|date=2009-11-13|publisher=[[The Guardian]]|accessdate=2015-05-14|lang=en}}</ref>. Прыём частага паўтору нейкіх упадабаных фраз быў запазычаны ў [[Стывен Кінг|Стывена Кінга]]<ref>{{cite web |url=http://www.adriasnews.com/2012/10/george-r-r-martin-interview.html|title=George R.R. Martin: “Trying to please everyone is a horrible mistake”|author=Adrià Guxens.|date=2012-10-07|publisher=Adriasnews.com|accessdate=2015-08-08|lang=en}}</ref>.
 
У [[2015]] годзе выдавецтва ''[[HarperCollins]]'' у сваім новым офісе ў [[Лондан]]е выставіла на агляд ліст Джорджа Марціна да яго літаратурнага агента Ральфа Вічынанцу, датаваны кастрычнікам [[1993]] года. У гэтым пісьме Марцін у падрабязнасцях расчыняе канцэпцыю і падзеі «Песні Лёду і Полымя». Фатаграфіі ліста былі выкладзены ў Інтэрнэт, і, нягледзячы на спробу іх выдаліць, фанацкая супольнасць паспела зрабіць з іх копіі. Сапраўднасць напісанага пацвердзіў выдавец. Толькі апошні абзац быў закрэслены чорным фламастарам. Да ліста пісьменнік прыкладаў першыя трынаццаць глаў: {{cquote|Груба кажучы, прыкладзеныя першыя главы даюць пачатак тром асноўным канфліктам, якія вызначаць галоўныя сюжэтныя лініі трылогіі, якія пераплятаюцца ў складанае, але цудоўнае (як я спадзяюся) палатно. Кожны з канфліктаў прывядзе да разбуральнай пагрозы лёсу маіх выдуманых Сямі Каралеўстваў і жыццяў маіх галоўных герояў. Першая пагроза ўзнікне з-за варожасці паміж вялікімі дамамі Ланістэраў і Старкаў, якая выльецца ў змову, контрзмова, славалюбівыя імкненні, забойства і помста, а галоўным прызам апынецца Жалезны трон Сямі Каралеўстваў. Такі касцяк першай кнігі трылогіі, «Гульні тронаў»<ref name="letter" /><ref name="letter2" /><ref name="letter3" />.}}
 
У якасці другой і трэцяй пагроз аўтар планаваў уварванне датракійцаў на чале з Дэйнерыс і прыход Іншых, ледзяных дэманаў з далёкай Поўначы, чые сюжэтныя лініі павінны былі раскрыцца ў «Танцы драконаў» і «Ветрах зімы» адпаведна. Каб павялічыць напружанне, пісьменнік хацеў стварыць для чытачоў адчуванне, што ад смерці ніхто не застрахаваны, нават галоўны герой. Да пяці асноўных персанажаў Марцін адносіў Тырыяна, Дэйнерыс, Ар'ю, Брана і Джона Сноу. Першапачаткова меркавалася, што Нед і Кейтылін памруць, Санса выйдзе замуж за Джофры і ў вырашальны момант адмовіцца дапамагаць сям'і, Тырыян закахаецца ў Ар'ю, Бран зможа карыстацца магіяй, а Дэйнерыс заб'е Дрога, помсцячы за свайго памерлага брата<ref name="letter">{{cite web |url=http://www.theguardian.com/books/2015/feb/06/game-of-thrones-letter-george-rr-martin-love-triangle|title=Original Game of Thrones pitch letter leaked online|author=Alison Flood.|date=2015-02-06|publisher=[[The Guardian]]|accessdate=2015-05-09 |lang=en}}</ref><ref name="letter2">{{cite web |url=http://www.independent.co.uk/arts-entertainment/tv/news/game-of-thrones-endings-george-rr-martin-letter-from-1993-reveals-what-might-have-been-10028048.html|title=Game of Thrones endings: George RR Martin letter from 1993 reveals what might have been|author=Jess Denham.|date=2015-02-06|publisher=[[The Independent]]|accessdate=2015-05-09|lang=en}}</ref><ref name="letter3">{{cite web |url=http://variety.com/2015/tv/news/game-of-thrones-george-r-r-martin-book-ending-which-characters-survive-1201424268/|title=George R. R. Martin’s Original Plan for ‘Game of Thrones’ Revealed|author=Variety Staff.|date=2015-02-04|publisher=[[Variety]]|accessdate=2015-05-09|lang=en}}</ref>.
 
=== Гістарычныя прататыпы ===
Падчас напісання «Гульні тронаў» Марцін часта звяртаўся да гістарычных кніг, выкарыстоўваючы метад «поўнага апускання»<ref name="pravda" />. Калі пісьменнік апісваў тую ці іншую падзею, ён імкнуўся даведацца пра яго як мага больш, але і не спрабаваў уціснуць усе атрыманыя звесткі ў раман. Сярод гістарычных кніг Джордж вылучаў наступныя працы: «Сярэдневяковы салдат» Джэры Эмблтана і Джона Хоу, «{{Не перакладзена 3|A Distant Mirror|Загадка XIV стагоддзя}}» [[Барбара Такман|Барбары Такман]], «Сярэдневяковае фехтаванне» Джона Клементса, зборнік «Сярэдневяковыя войны» Дэвіда Нікаля, «{{Не перакладзена 3|Great Cities of the Ancient World|Вялікія гарады Старажытнага свету}}» [[Лаян Спрэг Дэ Камп|Л. Спрэг дэ Кампа]], [[Хронікі Фруасара]] і мноства іншых<ref name="izd" />. Ён чэрпаў натхненне з англійскай, французскай і шатландскай гісторыі, паколькі яна паўсюдна задакументавана на англійскай мове<ref>{{cite web |url=http://watchersonthewall.com/highlights-george-r-r-martins-edinburgh-book-festival-appearance/|title=George R. R. Martin talks book characters and more at the Edinburgh International Book Festival|date=2014-08-11|publisher=Watchersonthewall.com|accessdate=2015-08-04|lang=en}}</ref>. Ідэя Таргарыенаў у выгнанні ўзнікла як алюзія на [[Сцюарты|Сцюартаў]] — дынастыю, якая спрабавала вярнуць сабе англійскі трон на працягу некалькіх пакаленняў<ref name="kog" />{{rp|161}}.
 
Гістарычным прататыпам Сцяны з'яўляецца [[Вал Адрыяна]], абарончае збудаванне рымлян, пабудаванае для адлюстравання нападаў [[Пікты|піктаў]] і [[Брыганты|брыгантаў]]<ref name="kar" />. У 1981 годзе аўтар адправіўся ў Вялікабрытанію, да пісьменніцы {{Не перакладзена 3|Ліза Татл|Лізы Татл||Lisa Tuttle}}. У [[Шатландыя|Шатландыі]], узлезшы на вяршыню вала, ён паспрабаваў уявіць, як адчуваў сябе рымскі легіянер у першым ці другім стагоддзі пасля [[Нараджэнне Хрыстова|Нараджэння Хрыстова]]<ref name="val" />. Для рымлян вал уяўляў сабой мяжу цывілізацыі, своеасаблівы край свету<ref name="stone" />. «Я шмат перажыў там, гледзячы на поўнач, і проста звярнуўся да гэтых перажыванняў, калі пачаў пісаць „Гульню тронаў“… Аднак фэнтэзі мае патрэбу ў пэўнай гульні ўяўлення — я не мог проста ўзяць і апісаць вал Адрыяна. Ён па-свойму ўражвае, але ў ім усяго футаў дзесяць вышыні, і пабудаваны ён з зямлі і каменя». Марцін зразумеў, што для фэнтэзі-гісторыі патрэбныя больш вялікія збудаванні, таму Сцяна апісана больш грандыёзна<ref name="val" />. Пісьменнік уяўляў, як з зараснікаў можа з'явіцца невядомы вораг<ref name="kog" />{{rp|8—9}} ці монстар. Вал быў свайго роду бар'ерам ад цёмных сіл<ref name="stone" />. У гістарычнай жа рэальнасці з лесу маглі выйсці толькі шатландцы, і Марцін вырашыў, што варта прыдумаць штосьці пацікавей, а саму сцяну зрабіць вышэй<ref name="kog" />{{rp|8—9}}. Брацтва Начнога Дазору паводле сваіх функцый нагадвае [[Тампліеры|ордэн тампліераў]] — рыцараў, якія ахоўваюць супакой грамадзян і паважаюць зарокі [[Зарок бясшлюбнасці|бясшлюбнасці]] і няскнарнасці<ref name="val" />.
 
[[Выява:Milecastle 39 on Hadrian's Wall.jpg|320px|thumb|left|Адрыянаў вал натхніў пісьменніка на апісанне Сцены<ref name="val" />, велізарнага збудавання, якое цягнецца ад усходняй да заходняй мяжы Вестэроса<ref name="kog" />{{rp|21}}]]
 
Кхаласар Дрога створаны паводле апісанняў мноства старажытных качэўнікаў. Зборны вобраз датракійцаў узыходзіць да [[Гуны|гунаў]] і [[Манголы|манголаў]], [[Авары|авараў]] і [[Мадзьяры|мадзьяраў]]. Таксама ў іх прысутнічаюць рысы раўнінных плямёнаў амерыканскіх індзейцаў і некаторыя фэнтэзійныя элементы. Яны паважаюць доблесць, пагарджаюць смерцю і болем, а таксама суседнімі народамі. Лёгкае пераноснае жытло, простая ежа, культ каня адсылаюць да звычаяў цюрак і манголаў. Меч аракх з унутраным завострываннем у сутнасці з'яўляецца копіяй егіпецкага мяча [[хапеш]]а з больш закругленым лязом. Заплеценыя ў касу валасы воінаў — даніна качэўнікам [[сяньбі]], [[дунху]] і [[Маньчжуры|маньчжурам]]<ref name="val" />. Паводле адной са здагадак, правобразам кхала Дрога меркавана з'яўляўся [[Есугей]] — бацька [[Чынгісхан]]а<ref name="kar" />. Паўнавартасная [[датракійская мова]] ў рамане не гучыць — згадваліся толькі асобныя словы і імёны<ref>{{cite web |url=http://www.rg.ru/2014/10/14/game-of-thrones-site-anons.html|title=Фанаты «Игры престолов» выучат дотракийский язык при помощи iPhone|author=Алексей Забродин.|date=2014-10-14|publisher=[[Российская газета]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref>.
 
Тырыян Ланістэр, красамоўны карлік, шмат у чым спісаны з самога Марціна, а таксама [[Рычард III|Рычарда III]]. Род Ланістэраў, паводле меркавання некаторых даследчыкаў, быў натхнёны каварным і ўладалюбівым сямействам [[Борджыя]], пра якіх хадзілі чуткі пра кровазмяшальныя сувязі<ref name="kar">{{cite web |url=http://ria.ru/infografika/20150410/1057764964.html|author=Александра Ярош, Денис Райков.|title=«Игра престолов»: правда и вымысел|date=2015-04-10|publisher=[[РИА Новости]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref>; іншыя крытыкі паказваюць на паралелі ў гісторыях Серсеі і Джофры з рэальнай гісторыяй [[Маргарыта Анжуйская|Маргарыты Анжуйскай]] і яе сына [[Эдуард Вэстмінстэрскі|Эдуарда Вэстмінстэрскага]]<ref name="DailyMail">{{cite web|url=http://www.dailymail.co.uk/news/article-2625187/Revealed-The-REAL-history-Game-Thrones-fantastical-characters-surprisingly-like-Wars-Roses.html |title=Revealed: The REAL history behind Game of Thrones' fantastical characters (and it's surprisingly like the Wars of the Roses) |author=Chris Pleasance. |work=[[The Daily Mail]] |lang=en |date=10 May 2014 |accessdate=2015-08-10}}</ref>. У цэлым падабенства сюжэту «Песні Лёду і Полымя» з гісторыяй [[Вайна Пунсовай і Белай ружы|Вайны Пунсовай і Белай ружы]] адзначаецца многімі крыніцамі. Смерць Роберта Баратэана, якая выклікала канфлікт мноства спадчыннікаў, непасрэдна адсылае да падзей Вайны Пунсовай і Белай ружы. Даследчыкі праводзілі паралель паміж пакараннем смерцю Эдарда Старка і знікненнем яго брата Бенджэна і пакараннем смерцю [[Рычард Плантагенет, 3-і герцаг Ёркскі|Рычарда Плантагенета]], 3-і герцага Ёркскага, а таксама гібеллю яго дзядзькі ў баі. На галаву Рычарда начапілі папяровую карону і выставілі на пацеху; Старк у рамане таксама быў абезгалоўлены. Марцін пацвердзіў уплыў на вобраз Кейтылін Старк каралевы [[Аліенора Аквітанская|Аліеноры Аквітанскай]]. Даследчыкі творчасці пісьменніка лічаць таксама, што Джон Сноу нагадвае франкскага [[Маярдом|маярдома]] [[Карл Мартэл|Карла Мартэла]]<ref name="val">{{cite web |url=http://www.rg.ru/2014/05/11/ip-site.html|title=Шесть реальных исторических параллелей в сюжете «Игры престолов»|author=Вадим Давыденко.|date=2014-05-11|publisher=[[Российская газета]]|accessdate=2015-05-04|lang=ru}}</ref>. Меркаваныя прататыпы ў рамане ёсць не толькі ў людзей, але і ў жывёл. Так, ёсць меркаванне, што правобразам лютаваўкоў, якія згадваюцца ў творы, магчыма, быў [[жудасны воўк]] ({{lang-la|Canis dirus}}) — від жывёл, што жыў у эпоху [[плейстацэн]]у на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі<ref name="kar" />. Найбольш дакладна, паводле меркавання Марціна, Жалезны трон намаляваў французскі мастак па імі Марк Сіманеці. Уяўляючы залу Чырвонага замка, у якім стаяў асіметрычны сімвал прастола, скаваны з тысячы мячоў, пісьменнік успамінаў велізарную здымачную пляцоўку ў «Пэйнт-Холе», размешчаную ў Ірландыі, а таксама [[сабор Святога Паўла]] і [[Вэстмінстэрскае абацтва]]<ref name="tron">{{cite web |url=http://www.vanityfair.com/hollywood/2014/03/george-r-r-martin-interview|title=George R.R. Martin Has a Detailed Plan For Keeping the Game of Thrones TV Show From Catching Up To Him|author=April Issue.|date=2014-03-14|publisher=[[Vanity Fair]]|accessdate=2015-05-10|lang=en}}</ref>.
 
=== Публікацыя ===
«Гульня тронаў» стала першай кнігай цыкла «Песня Лёду і Полымя», у які таксама ўваходзяць «[[Бітва каралёў]]», «[[Бура мячоў]]», «[[Банкет сцярвятнікаў]]», «[[Танец з драконамі]]», «[[Ветры зімы]]» і «Мроі пра вясну»<ref>{{cite web |url=http://www.kp.ru/daily/26336.5/3219364/|title=Выход шестой книги цикла «Песнь льда и пламени» откладывается|author=Захар Радов.|date=2015-02-02|publisher=[[Комсомольская правда]]|accessdate=2015-07-02|lang=ru}}</ref>. Спачатку ў часопісе ''Asimov's Science Fiction'' з'явілася аўтаномная аповесць пра Дэйнерыс пад назвай «Кроў дракона» ({{lang-en|Blood of the Dragon}}), якая пазней увайшла ў склад рамана<ref name="tirion" /><ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/22472691-asimov-s-science-fiction-july-1996|title=Asimov's Science Fiction|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-08-16|lang=en}}</ref>. Да з'яўлення асноўнай кнігі выдавецтва HarperCollins таксама выпусціла брашуру з першымі главамі рамана і хваламі Роберта Джордана, [[Раймонд Фэйст|Раймонда Фэйста]] і [[Эн Мак-Кефры]]. Прад'яўніку абяцалася набыццё «Гульні тронаў» са зніжкай<ref name="fan" />. Поўная версія твора была апублікавана выдавецтвам Bantam у маі 1996 года, хоць у самай кнізе стаяла ўказанне на верасень, тыражом у некалькі тысяч асобнікаў{{sfn|Лаудер|loc=Коллекционирование «Песни льда и огня» в век электронных книг|2015|p=225—226}}<ref name="izd" />; у некаторых крыніцах прыводзіцца альтэрнатыўная дата выхаду кнігі — 6 жніўня<ref name="good" />. Кніга адрознівалася сярэбраным цісненнем і выявай Жалезнага трона на вокладцы<ref name="izd" /> з фольгі ў друкарскай апрацоўцы<ref name="alien" />. Асобнікі гэтага выдання сталі вельмі каштоўнымі. У пачатку нулявых яго прадавалі па кошце ад 200 да 600 долараў у залежнасці ад захаванасці. Дата выхаду выдання HarperCollins/Voyager у Вялікабрытаніі фармальна папярэднічае даце публікацыі Bantam, але амерыканскае выданне было аддрукавана да брытанскага, каб копіі паспелі дайсці да кнігарань, таму «сапраўды першым» раманам Марцін лічыў версію Bantam<ref name="izd" />. З-за таго, што брытанскае выданне выйшла невялікім тыражом — усяго паўтары тысячы копій{{sfn|Лаудер|2015|p=218—233}}, яго кошт вагаецца ад 800 да 1500 долараў за асобнік<ref name="izd" />. Значная частка гэтага выдання разыйшлася па бібліятэках. Падпісаныя асобнікі каштуюць нашмат даражэй{{sfn|Лаудер|2015|p=218—233}}.
 
Першапачаткова Bantam Press планавала выкарыстоўваць традыцыйную фэнтэзійную вокладку, на якой быў намаляваны вершнік з пікай і сцягам, а таксама жанчына, якая чакае яго, на фоне замка. З такой ілюстрацыяй раман з'явіўся ў {{Не перакладзена 3|Advance copy|папярэднім}} амерыканскім, а пазней — у швейцарскім выданнях<ref name="alien" />. Пазней з'явілася версія SF Book Club, якая меншая па памеры і выкарыстоўвае вокладку ад Bantam з шэрым фонам. На [[Ebay]] за яе патрабавалі 50 долараў, хоць рэальны кошт быў ніжэйшым у чатыры разы<ref name="izd" />. Абмежаваная серыя рамана выдавалася домам Meisha Merlin у 2001 годзе. Вокладку для яе стваралі ілюстратары Джэфры Джонс і Чарльз Кіган. У тыраж увайшоў 51 асобнік з ціснёным загалоўкам і 448 пранумараваных копій<ref name="izd" /> ад ''a'' да ''zz''. Усе асобнікі былі падпісаны пісьменнікам{{sfn|Лаудер|2015|p=225—226}}. Марцін называў гэту версію самым прыгожым выданнем, якое можа даставіць рэальнае задавальненне калекцыянерам<ref name="izd" />. Meisha Merlin/Subterranean Press таксама выпускалі камплект з першых чатырох кніг серыі{{sfn|Лаудер|2015|p=226}}. У чэрвені 2002 года Bantam выпусціла другое выданне «Гульні тронаў» у цвёрдай вокладцы. У мяккай вокладцы Стыў Юл намаляваў Джона Сноу і Здань на фоне падпаленага замка. Са старонак пра аўтарскае права не было выдалена ўказанне на першае выданне, што магло ўвесці чытачоў у зман, таму што гэта варыяцыя першай не з'яўляецца<ref name="izd">{{cite web |url=http://georgerrmartin.com/faq.html|title=Frenquently Asked Questions|author=Джордж Марцін.|publisher=GeorgerrMartin.com|accessdate=2015-05-05|lang=en|archiveurl=http://web.archive.org/web/20111008005745/http://georgerrmartin.com/faq.html|archivedate=2011-10-08}}</ref>.
 
Падчас рэкламнага тура кнігі Марцін наведаў [[Кентукі]]. На сустрэчу ў краме Joseph-Beth Booksellers яго чакала каля 400 чалавек<ref name="york" />. Пазней ён адправіўся ў [[Сент-Луіс]]. Тым часам у суседнім горадзе праходзіў канвент з удзелам [[Рэй Брэдберы|Рэя Брэдберы]] і [[Гары Гарысан]]а, і, калі Марцін прыйшоў у кнігарню, сумешчаны з кафэ, ён сустрэў там чацвярых наведвальнікаў і менеджара. Пасля таго, як яго прадставілі, усе госці пакінулі краму. «Вось так мне прыйшлося раздаваць аўтографы мінус чатыром людзям», — усміхаўся Джордж<ref name="fan" />. Першыя выданні кнігі, паводле слоў аўтара, нядрэнна раскупляліся, але продажы ўсё ж не адказвалі ўскладзеным чаканням. Марцін лічыў, што ў гэтым была вінаватая ілюстрацыя з вокладкі — яе змена на больш фэнтэзійную рэзка падняла попыт на раман. Падарункавае выданне ў цвёрдай вокладцы ў фінансавым плане «было расчаравальным»<ref name="alien" />. Колькасць чытачоў рэзка ўзрасла са з'яўленнем аднайменнага серыяла<ref name="york">{{cite web |url=http://www.newyorker.com/magazine/2011/04/11/just-write-it?currentPage=all|title=Just Write It!|author=Laura Miller.|date=2011-04-11|publisher=[[The New Yorker]]|accessdate=2015-08-05|lang=en}}</ref>. Станам на 2011 год кніга была перавыдана 34 разы, а продажы перавысілі адзнаку ў 1 мільён асобнікаў<ref name="sell">{{cite web |url=http://www.salon.com/2011/04/09/game_of_thrones_primer/|title=The essential guide to “Game of Thrones”|author=Anfrew Leonard.|date=2011-04-10|publisher={{Не перакладзена 4|Salon}}|accessdate=2015-08-13|lang=en}}</ref>. Аўтара часта пыталі, калі раман з'явіцца ў фармаце [[Аўдыёкніжка|аўдыёкніжкі]]. Упершыню ў падобным варыянце ён выйшаў каля 2000 года — гэта была скарочаная дзевяцігадзінная версія «Гульні тронаў», якой Марцін быў вельмі незадаволены. 9 снежня 2003 года выдаўцом ''[[Random House Audio]]'' быў выпушчаны твор працягласцю ў 33 гадзіны 50 хвілін. Тэкст чытаў {{Не перакладзена 4|Roy Dotrice|Рой Дотрыс}}, з якім Марцін працаваў на працягу трох гадоў у тэлесерыяле «{{Не перакладзена 4|Beauty and the Beast (1987 TV series)|Прыгажуня і пачвара}}». «Я і падумаць не мог, што выберу кагосьці іншаму на гэту ролю», — прызнаваўся пісьменнік<ref>{{cite web |url=http://www.georgerrmartin.com/an-audio-song-of-ice-and-fire-unabridged/|title=An audio song of ice and fire — unabridged!|author=Джордж Марцін.|date=2003-11-22|publisher=Georgerrmartin.com|accessdate=2015-05-07|lang=en}}</ref><ref>{{cite web |url=http://www.amazon.com/Game-Thrones-Song-Fire-Book/dp/B0001DBI1Q|title=A Game of Thrones: A Song of Ice and Fire, Book 1 [Unabridged] [Audible Audio Edition]|publisher=Amazon.com|accessdate=2015-05-07|lang=en}}</ref>.
 
Раман даступны таксама ў [[Scribd]]<ref>{{cite web|url=http://www.engadget.com/2015/04/16/scribd-gets-penguin-random-house-audiobooks/|title=You can now listen to the 'Game of Thrones' audiobooks on Scribd|author=Daniel Cooper.|date=2015-04-16|publisher=Engadget.com|accessdate=2015-04-07|lang=en}}</ref> і [[iTunes Store]]<ref>{{cite web |url=https://itunes.apple.com/us/audiobook/game-thrones-song-ice-fire/id387502843|title=A Game of Thrones: A Song of Ice and Fire, Book 1 (Unabridged)|publisher=[[iTunes]]|accessdate=2015-04-28|lang=en}}</ref>. Кніга перакладзена на сорак пяць моў<ref>{{cite web |url=http://www.theguardian.com/tv-and-radio/2015/apr/10/george-rr-martin-revolutionised-how-people-think-about-fantasy|title='George RR Martin revolutionised how people think about fantasy'|author=Alison Flood.|date=2015-04-10|publisher=[[The Guardian]]|accessdate=2015-05-16|lang=en}}</ref>. На французскай — у 1996 годзе ў перакладзе Жана Соля<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/16001823-le-tr-ne-de-fer---l-int-grale-1?from_search=true&search_version=service_impr|title=Le Trône de fer - L'intégrale 1 (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=fr}}</ref>. У Германіі раман выходзіў у дзвюх частках у перакладзе Ёрна Айнгвазена з падзагалоўкамі «Лорды Вінтэрфела» і «Спадчыннікі Вінтэрфела»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/8341706-die-herren-von-winterfell?from_search=true&search_version=service|title=Die Herren von Winterfell (As Crónicas de Gelo e Fogo / Das Lied von Eis und Feuer #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=de}}</ref><ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/8341707-das-erbe-von-winterfell?from_search=true&search_version=service|title=Das Erbe von Winterfell (As Crónicas de Gelo e Fogo / Das Lied von Eis und Feuer #2)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=de}}</ref><ref name="alien" />. На японскую мову першую кнігу цыкла адаптоўваў Хіраюкі Акабэ; яна выйшла пад назвай «Трон Сямі Каралеўстваў»<ref>{{cite web |url=http://www.amazon.co.jp/%E4%B8%83%E7%8E%8B%E5%9B%BD%E3%81%AE%E7%8E%89%E5%BA%A7%E3%80%881%E3%80%89%E2%80%95%E6%B0%B7%E3%81%A8%E7%82%8E%E3%81%AE%E6%AD%8C%E3%80%881%E3%80%89-%E3%83%8F%E3%83%A4%E3%82%AB%E3%83%AF%E6%96%87%E5%BA%ABSF-%E3%82%B8%E3%83%A7%E3%83%BC%E3%82%B8%E3%83%BBR-R-%E3%83%9E%E3%83%BC%E3%83%86%E3%82%A3%E3%83%B3/dp/4150115648|title=七王国の玉座〈1〉―氷と炎の歌〈1〉 (ハヤカワ文庫SF) 文庫 – 2006/5|publisher=[[Amazon.com]]|accessdate=2015-07-02|lang=en}}</ref>. На [[Бразільскі варыянт партугальскай мовы|бразільскім варыянце партугальскай мовы]] раман быў выпушчаны ў версіі Хорхэ Кандэяаса з загалоўкам «Вайна двух прастолаў»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/5739442-a-guerra-dos-tronos?from_search=true&search_version=service|title=A Guerra dos Tronos (As Crónicas de Gelo e Fogo #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=br}}</ref>. У Даніі твор выдаваўся як «Бітва за трон»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/12508814-kampen-om-tronen?from_search=true&search_version=service|title=Kampen om tronen (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=da}}</ref>, у Грэцыі — «Гульня кароны»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/11828953?from_search=true&search_version=service|title=Παιχνίδι του στέμματος (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=el}}</ref>, у В'етнаме — «Снежныя ваўкі Вінтэрфела»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/17905382-tr-ch-i-v-ng-quy-n---t-p-1a?from_search=true&search_version=service|title=Trò Chơi Vương Quyền - Tập 1A: Sói Tuyết Thành Winterfell (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=vn}}</ref>. Асобую падзяку Марцін выражаў Крысціне Масіе, перакладчыку рамана на іспанскую мову, і Мігелю Алігеры, які атрымаў за мастацкае афармленне кнігі ўзнагароду Іспанскай асацыяцыі фэнтэзі і фантастыкі ў намінацыі «Лепшая ілюстрацыя»<ref name="ign" />.
 
== Зноскі ==