Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 143:
|-
|rowspan="7"|1997
| [[Х'юга, прэмія|Х'юга]]
| [[Прэмія «Х'юга» за лепшую аповесць|Аповесць]]
| «Кроў дракона»
Радок 153:
| {{Намінацыя}}<ref>{{cite web |url=http://www.locusmag.com/SFAwards/Db/Wfa1997.html|title=1997 World Fantasy Awards|publisher=[[Locus, часопіс]]|accessdate=2015-08-16|lang=en}}</ref>
|-
| [[Неб'юла|Неб'юла]]
| [[Прэмія «Неб'юла» за лепшую аповесць|Аповесць]]
| «Кроў дракона»
Радок 163:
| {{Намінацыя}}<ref name="blood">{{cite web |url=http://www.locusmag.com/SFAwards/Db/AsimovReader1997.html#nva|title=1997 Asimov's Reader Poll |publisher=The [[Locus, часопіс|Locus]] Index to SF Awards|accessdate=2015-08-18|lang=en}}</ref>
|-
| [[Локус, прэмія|Локус]]
| [[Прэмія «Локус» за лепшы раман фэнтэзі|Раман фэнтэзі]]
| «Гульня тронаў»
Радок 198:
Кожны персанаж кнігі старанна выпісаны, а супрацьстаянне Ланістэраў і Старкаў нагадвае барацьбу [[Ланкастэры|Ланкастэраў]] і [[Ёркі|Ёркаў]]<ref name="Dobrov" />. Героі неадназначныя і часцяком захоўваюць некалькі тайнаў. Якасці кожнага з іх запамінаюцца як сутнасці, якія вызначаюць іх характар. Нават самыя гратэскавыя з іх акуратна ўпісаны ў гістарычны кантэкст, што дадае ім дакладнасці. Дзясяткі персанажаў выклікаюць самыя разнастайныя пачуцці, ад сімпатыі да агіды, а часам і тое і іншае адначасова<ref name="fan" />. Адна з прычын папулярнасці рамана складаецца ў падыходзе аўтара да апавядання — назірання за героямі з некалькіх пунктаў гледжання<ref name="mirf" />. Гэты падыход робіць вобраз свету больш складаным і шматгранным<ref name="mirf" /><ref name=huf>{{cite web |url=http://www.huffingtonpost.com/tara-subramaniam/review-game-of-thrones-bo_b_1659913.html|title=Review: 'A Game of Thrones'|author=Tara Subramaniam.|date=2012-12-09|publisher=[[The Huffington Post]]|accessdate=2015-05-12|lang=en}}</ref>, забяспечвае глыбіню сюжэту і трымае чытача ў чаканні працягу<ref name=huf />. Персанажы твора не ідэалізаваны, сярод іх няма абсалютна станоўчых і абсалютна адмоўных. Пры агульнай «даросласці» сюжэту значная частка апавядання падаецца з вуснаў дзяцей, якім даводзіцца пасталець раней часу<ref name="mirf" />. Джон Ходсмэн, крытык часопіса ''[[Time]]'' пісаў, што Тырыян Ланістэр з'яўляецца лепшым персанажам у мастацкай літаратуры<ref name="time">{{cite web |url=http://content.time.com/time/specials/packages/article/0,28804,2066367_2066369_2066129,00.html|title=The 2011 TIME 100. George R.R. Martin|author=John Hodgman.|date=2011-04-21|publisher=[[Time]]|accessdate=2015-05-17|lang=en}}</ref>. Як чалавек свайго часу, скептычны і прыкрываецца цынізмам, насамрэч Тырыян здольны на глыбокую спагаду, што робіць яго ўпадабаным персанажам сярод чытачоў<ref name="kog" />{{rp|88}}. Радзей гучалі іншыя меркаванні. Так, Сэм Джордысан, крытык газеты ''[[The Guardian]]'', падкрэсліўшы вялікі талент, з якім Марцін раскрывае перад чытачом унутраны свет персанажаў, лічыў, што яго героі занадта часта аднамерныя, цьмяныя і маральна падзелены толькі на два тыпы — добрыя і злыя. Добрыя хлопцы высакародныя, пампезныя і прадказальныя. Дрэнныя — дэвіянтныя, забіваюць нявінных людзей і смяюцца над чужым болем, што ён лічыў дурным, наіўным і мульцяшным<ref name="grew" />. Часткова гэта меркаванне падтрымала і ''[[The Washington Post]]''<ref name="wp">{{артыкул |аўтар=John H. Riskind.|загаловак=Science Fiction & Fantasy|мова=en|выданне=[[The Washington Post]]|год=1996, 28 ліпеня}}</ref>.
 
Першая сотня старонак змяшчае вялікую колькасць штампаў<ref name="fan" />, аднак стэрэатыпы выкарыстоўваюцца пісьменнікам толькі для таго, каб іх перайначыць — галоўныя героі гінуць, а ў другарадных адкрываюцца тайныя матывы<ref name="mirf" />. Цытата «У гульні тронаў ты або перамагаеш, або паміраеш» адлюстроўвае не толькі магутнае пачуццё драмы, багатую пастаноўку і складанасць персанажаў, але і разуменне таго, што ў цэнтры гісторыі — канфлікт хлусні. Невыпадкова Марцін часта цытуе [[Уільям Фолкнер|Уільяма Фолкнера]], кажучы, што напісанае сутнасць гісторыя чалавечага сэрца, якое знаходзіцца ў канфлікце з самім сабой. Гэты канфлікт паўсюль заўважны ў цыкле Лёду і Агню, што здавалася беспрэцэндэнтным у эпічным фэнтэзійным жанры на момант публікацыі першай кнігі. Марцін уяўляе маральныя дылемы рэальных людзей, няхай гэта будзе выбар маці паміж сям'ёй і доўгам ці старанні самотнага выродлівага карліка выжыць у грамадстве. Пісьменнік адчыніў дзверы для новай хвалі творчасці, якая даследуе цёмны бок чалавечай прыроды<ref name="fil">{{кніга|аўтар=Henry Jacoby, William Irwin, Elio M. Garcia, Linda Antonsson.|частка=Foreword|загаловак=Game of Thrones and Philosophy: Logic Cuts Deeper Than Swords|месца=New Jersey|выдавецтва=John Wiley & Sons|год=2012|старонак=320|серыя=Blackwell Philosophy and Pop Culture Series|isbn=978-1-118-16199-9}}</ref>. Дэвіз Старкаў «Зіма блізка» выражае суровы светапогляд Поўначы<ref name="desteny" />, нагадвае пра Доўгую Ноч і будучыя небяспекі<ref name="kog" />{{rp|38}}. Па меры развіцця серыі гэтыя словы набываюць лёсавызначальнае і [[Фаталізм|фаталістычнае]] значэнне<ref name="desteny" />. Кніга выклікае задавальненне за кошт хуткіх дыялогаў і атмасфернай прозы. У ёй спалучаюцца крывавая героіка Толкіна і лінія палітычных інтрыг, якія вымусілі б, паводле словаў аднаго з рэцэнзентаў, пазайздросціць [[НікалоНікола Макіявелі|Макіявелі]], кожная са шматлікіх сюжэтных ніцей змяшчае дзясяткі іншых, што спараджае інтрыгу і жаданне азнаёміцца з працягам<ref name="grew" />. Хоць пэўныя лініі і завяршаюцца, ніць агульнага апавядання працягвае цягнуцца ў наступныя тамы, вымушаючы чытачоў гадаць пра далейшае развіццё сюжэту<ref name="york" />.
 
Кніга, як і іншыя раманы цыкла, прызначана для шматразовага чытання<ref name="mirf" />. Абрыўкі ключавой інфармацыі паведамляюцца мімаходзь<ref name="fan" />, паступова закладваючы перадумовы для наступных падзей<ref name="mirf" />. Першае чытанне пакідае шмат пытанняў і загадак<ref name="fan" />. Толькі пазней сюжэтныя павароты на аснове гэтых звестак набываюць статус лагічных і абгрунтаваных<ref name="mirf" />. Першы том фэнтэзі-сагі спалучае ў сабе інтрыгу, экшэн і рамантыку. Марцін, паводле слоў крытыкаў, дасягае новых вышынь у плане апавядальнай тэхнікі<ref name="amrew" />, дасканалай прозы<ref name="pwrew">{{cite web |url=http://www.publishersweekly.com/978-0-553-10354-0|title=A Game of Thrones|publisher={{Не перакладзена 4|Publishers Weekly}}|accessdate=2015-05-12|lang=en}}</ref>, займальнага сюжэту<ref>{{артыкул|аўтар=Steve Perry.|загаловак=Writer leaves TV to create epic fantasy|выданне={{Не перакладзена 3|The Oregonian}}|год=1996, 13 кастрычніка|мова=en}}</ref> эпічнага размаху<ref name="wp" />, батальных сцэн і інтэграцыі ўласных палітычных поглядаў у твор<ref name="amrew">{{cite web |url=http://www.amazon.com/gp/product/0553593714?ie=UTF8&isInIframe=1&n=283155&redirect=true&ref_=dp_proddesc_0&s=books&showDetailProductDesc=1#iframe-wrapper |title=A Game of Thrones (A Song of Ice and Fire, Book 1). Editorial Reviews|publisher=[[Amazon.com]]|accessdate=2015-05-19|lang=en}}</ref>. Пісьменніцкі стыль характарызавалі як «асвяжальны» і «глыбока асабісты»<ref>{{артыкул |аўтар=Eisenstein Phyllis|загаловак==Near the frozen north, where dragons awaken|мова=en|выданне={{Не перакладзена 3|Chicago Sun-Times}}|год=1996, 11 жніўня}}</ref>. «Гульню тронаў» параўноўвалі з серыялам «[[Праслухоўка]]»<ref name="time" />, раманамі «[[Майкл Суэнвік|Дачка жалезнага дракона]]» і «[[Цім Паўэрс|Вароты Анубіса]]»<ref name="Dobrov">{{артыкул|аўтар=Олег Добров.|загаловак=Рецензии. «Игра престолов»|спасылка=http://www.ozon.ru/context/detail/id/196517/|выданне=[[Если, часопіс|Если]]|тып=Журнал|месца=Москва|выдавецтва=Торговый дом «Любимая книга», ЗАО «КТ»|год=1999|нумар=9|старонкі=264—265|мова=ru}}</ref>, называлі больш цёмнай версіяй «[[Кола Часу|Кола Часу]]» [[Роберт Джордан|Роберта Джордана]]<ref name="san">{{cite news|last=Prior|first=John|title=Chilling 'Decline' a feminist vision of confrontation between the sexes|work=San Diego Union-Tribune|date=1995-09-12}}</ref> і адзначалі ашаламляльны кантраст у параўнанні з працамі [[Дэвід Эдынгс|Дэвіда Эдынгса]] і [[Тэрэнс Дын Брукс|Дына Брукса]]<ref name="pwrew" />. Дана Джэнінгс, аглядальнік ''The New York Times'', называе «Гульню тронаў» шырокім панарамным раманам у стылі XIX стагоддзя, перададзеным маляўнічымі сродкамі фэнтэзі, у якім прыкметна больш уплыву [[Анарэ дэ Бальзак|Бальзака]] і [[Чарльз Дыкенс|Дыкенса]], чым Толкіна<ref>{{cite web |url=http://www.nytimes.com/2011/07/15/books/a-dance-with-dragons-by-george-r-r-martin-review.html|title=In a Fantasyland of Liars, Trust No One, and Keep Your Dragon Close|author=Dana Jennings.|date=2011-07-14|publisher=[[The New York Times]]|accessdate=2015-05-15|lang=en}}</ref>. Некаторыя крытыкі былі незадаволены брытанскім выданнем рамана з «агіднай вокладкай», на якой быў намаляваны конскага віду дракон<ref name="grew" />. Пісьменнік Роберт Джордан, насупраць, пахваліў афармленне, чым прыцягнуў новых чытачоў<ref>{{cite web |url=http://www.ew.com/article/2007/11/27/george-rr-martin-answers-your-questions|title=George R.R. Martin answers your questions|author=Gregory Kirschling. |date=2007-11-27|publisher=[[Entertainment Weekly]]|accessdate=2015-08-01|lang=ru}}</ref>. Паводле меркавання ''{{Не перакладзена 3|Publishers Weekly}}'', у аўдыёкніжцы знарочыста простая манера чытання і брытанскі акцэнт апавядальніка дадалі апавяданню інтрыгі і асуджанасці. Рой Дотрыс не імкнуўся перастройваць свой голас пад кожнага з сотняў персанажаў, толькі зрэдку змяняючы акцэнты і інтэнсіўнасць гаворкі<ref>{{cite web |url=http://www.publishersweekly.com/978-0-307-91309-8|title=A Game of Thrones. Audiobook|publisher=Publishers Weekly|accessdate=2015-05-17|lang=en}}</ref>.