Гальшаны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 78:
3 [[1795]] у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], цэнтр воласці Ашмянскага павета. У вайну [[1812]] года тут адбыліся баі расійскіх і напалеонаўскіх войскаў. Пасля [[паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 гадоў]] у 1832 закрыты кляштар францысканцаў, у яго будынках размясціўся расійскі ваенны [[гарнізон]]. Падчас [[паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] адзін з арганізатараў паўстанняў З. Мінейка планаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстання ў павеце. У [[1871]] адбылося выступленне сялян супраць мясцовага памешчыка і царскіх улад. У [[1897]] у Гальшанах 2883 жыхары. У кан. 19 — пач. 20 ст. ў мястэчку 4 невялікія заводы, некалькі майстэрняў, гандлёвыя крамы, млыны, касцёл, праваслаўная царква, 2 капліцы, сінагога, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы. Акрамя штотыднёвых таргоў, некалькі разоў на год праводзіліся буйныя гальшанскія кірмашы. Спецыфічным заняткам местачкоўцаў было вязанне рукавіц, панчох, «гальшанскіх каптаноў».
 
Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў 1915—1918 гады Гальшаны акупаваны германскім войскам. На пач. [[1919]] заняты Чырвонай Арміяй. У ваколіцах дзейнічалі антыбальшавіцкія ўзброеныя фарміраванні. У канцы красавіка 1919 года Гальшаны заняла польскае войска, летам 1920 — Чырвоная Армія, пазней зноў палякі. З 1920 у складзе [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]], з 1922 — [[Польшча|Польшчы]], цэнтр гміны Ашмянскага павета. Дзейнічалі суд, польская і 2 яўрэйскія школы, касцёл, царква, сінагога, крэдытна-ашчадная каса, пастаялы двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя на 10 абанентаў, аптэка, паліцэйскі ўчастак, банк. Быў развіты [[гандаль]]. На пачатку 1920-х гадоў у ваколіцах Гальшанаў дзейнічалі партызаны. У [[1926]] — 1702 жыхары. З [[1939]] года Гальшаны ў складзе [[БССР]]. У 1941—1944 акупаваны. У 1970—17451970—1945 жыхароў, 425 двароў.
 
== Культура ==