Мышскі замак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Існаваў у 2-й палове 16 - 1-й палове 17 ст. каля [[Вёска Старая Мыш|вёскі Старая Мыш]] ([[Баранавіцкі раён]]) на высокім правым беразе [[Рака Мышанка|ракі Мышанка]]. Фартэцыя адзначана на карце Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Замак знаходзіўся на важным стратэгічным шляху - Варшаўскім гасцінцы - і з'яўляўся асноўнай перашкодай на шляху ворага.
 
Квадратны ў плане (50х50 м) замак быў абнесены з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5-4 м) і абарончым ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі ў вуглах.

У 1654 г. у [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667|вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.]] пасля працяглай аблогі замак узяты рускімі войскамі і спалены. Маскоўскія ваяводы дакладвалі цару: "''В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку...''" Новагародскі ваявода [[Пётр Казімір Вяжэвіч|Пётр Вяжэвіч]], які ўзначальваў абарону замка, уцёк з часткаў войска да [[Горад Слонім|Слоніма]]
== Літаратура ==
Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8., с. 416.