Мышскі замак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Існаваў у 2-й палове 16 - 1-й палове 17 ст. каля [[Вёска Старая Мыш|вёскі Старая Мыш]] ([[Баранавіцкі раён]]) на высокім правым беразе [[Рака Мышанка|ракі Мышанка]]. Пабудаваны магнатам [[Янам Хадкевічам]]. Фартэцыя адзначана на карце Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Замак знаходзіўся на важным стратэгічным шляху - Варшаўскім гасцінцы - і з'яўляўся асноўнай перашкодай на шляху ворага.
 
Квадратны ў плане (50х50 м) замак быў абнесены з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5-4 м) і абарончым ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі ў вуглах.