Луцыя Балзукевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: дапаўненне
Радок 64:
 
Наталля Маліноўская-Франке так апісвае гэты твор:
[[Выява:Святы Губерт. Балзукевіч.jpg|міні|Абраз «Святы Губерт», 1934, касцёл у [[Вёска Новы Двор, Шчучынскі раён|вёсцы Новы Двор, Шчучынскі раён]].]]
 
<blockquote>''Сюжэт абраза звязаны з цудам: Губерту падчас палявання з’яўляецца алень з залатым крыжам паміж рагамі, што прымусіла разгульнага арыстакрата кардынальна перамяніцца ў глыбокаверуючага духоўнага чалавека, якога за хрысціянскае дабрадзейнае жыццё пазней прызналі святым. Абраз Балзукевіч перадае той момант, калі ўкленчаны перад аленем Губерт са здзіўленнем, разгубленасцю і хваляваннем углядаецца ў цудоўнага аленя з ззяючым паміж рагамі крыжам. У правай руцэ Губерта — дзіда, за плячыма — арбалет, паабапал яго — сабакі. Кампазіцыя вельмі лаканічная і вельмі дэкаратыўная. Зеленавата-сіняя, размытая шэрым, колеравая гама стварае выразны эфект позняга вечара, дамінуючая [[мадэрн|сецэсійная]] гнуткая лінія, плоскія колеравыя плямы, дэкаратыўная сцэнаграфія кампазіцыі нагадваюць вітражы [[Станіслаў Выспяньскі|Станіслава Выспяньскага]] і палотны іншых майстроў «Mіodej Polski». Бадай, гэта адзіны на Гродзеншчыне і на Беларусі захаваны твор Луцыі Балзукевіч, рэдкі абраз, стылістычна звязаны з мадэрнам, і самы прыгожы сецэсійны абраз, створаны, захаваны і вядомы ў нашай краіне.''