Пінская шляхта (п’еса): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49:
Два збяднелыя, але ганарыстыя шляхціцы з Піншчыны, Ціхон Пратасавіцкі і Іван Цюхай-Ліпскі, «п'яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва», бо другі назваў першага «мужыком». Сварка бацькоў пагражае шлюбу закаханых дзяцей — дачкі Пратасавіцкага Марысі і сына Цюхай-Ліпскага Грышкі. Куторга, шасцідзесяцігадовы «кавалер», хоча ўзяць замуж 17-гадовую Марысю, а за гэта гатоў «крыва» сведчыць на карысць Ціхона Пратасавіцкага. Але на разбор справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў, і ўсё канчаецца шчасліва: шляхціцы мірацца, дзяцей бласлаўляюць да шлюбу, і ўсе радасна танцуюць, спяваюць.
 
У п'есе В. Дунін-Марцінкевіч высьмейваевысмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы<ref name="Куп" /><ref name="НГАБ" /><ref name="Хаўстовіч">{{Спасылка | аўтар =[[Мікола Хаўстовіч|М. Хаўстовіч]] | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год =26 лютага 2013| url = http://litaraturaznaustwa.ru/2012/02/02/xa%d1%9estovich-m-zagadka-%e2%80%9cpinskae-shlyaxty%e2%80%9d/ | загаловак =Загадка «Пінскае шляхты» | фармат = | назва праекту = Літаразнаўства| выдавецтва =Mowaznaustwa.ru | дата = 26 лютага 2013 | мова = | каментар = Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. – Вып.2. – Мінск, 2002}}</ref>.
 
Станавы прыстаў Кручкоў, якога палешукі называюць «Найяснейшая Карона» (гэты зварот афіцыйна прымяняўся толькі ў дачыненні да манарха), піша і тут жа чытае пастановы і «следства» і «суда», звяртаючыся да царскіх «указаў» і «законаў» [[Статут ВКЛ|Статута Вялікага Княства Літоўскага]]. «Як ён, на нашу бяду, усе ўказы і законы як рэпу грызе і не заікнецца, хрэн яму ў вочы!» — здзіўляецца Пратасавіцкі, не задумваючыся нават, што дзеянне Статута ВКЛ у Беларусі было адменена яшчэ ў 1840 годзе, а рускія цары Пётр І, Кацярына ІІ і Елізавета Пятроўна, якія жылі ў ХVІІІ стагоддзі, ніяк не маглі выдаць свае ўказы ў 1895, 1903 і нават у… 1988 гадах. Страх настолькі паралізаваў свядомасць пінскай шляхты, што яна нават не разумее, у якім стагоддзі жыве або што ў месяцы не можа быць больш чым 31 дзень (у вуснах жа Кручкова гучыць і «49 апреля», і «марта 69 дня», і «октября 45 числа»).