Луцыя Балзукевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ілюстрацыя
др →‎Біяграфія: арфаграфія
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала уў скульптурнай майстэрні свайго бацькі. У 1906 годзе стала наведваць віленскую Школу малюнка, якой у той час кіраваў Іван Рыбакоў, выхаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, аўтар вядомых у Вільні рэалістычных пейзажаў. Пасля рэформы Школы, да якой прычыніўся Юзаф Мантвіл, у ёй, як і раней, у першыя тры гады выкладалі тэорыю перспектывы, гісторыю мастацтва і анатомію, а ў дададзены чацвёрты год навучання праходзілі спецыялізацыю — рысунак з натуры, акварэль і алейны жывапіс, скульптуру, архітэктурную графіку, тэхнічны чарцёж, роспіс па дрэве і парцаляне. Школа рыхтавала як рамеснікаў, так і мастакоў. У Школе працаваў выкладчыкам брат Луцыі Юзаф. З 1904 годзе у Школе дазволілі выкладанне на польскай мове, што садзейнічала прытоку мясцовых маладых талентаў, якіх штогод навучалася каля 360.
 
У 1907—1909 жыла у Парыжы, вывучала жывапіс у [[:pl:Olga Boznańska|Вольги Базнаньскай]], прадстаўніцы «Mіodej Polski» і Анры Мартэна (1860—1943). У Парыжы Луцыя займалася капірваннем твораў старых майстроў з экспазіцыі Луўра, працавала ў майстэрні, назірала за працаю старэйшых калегаў і мэтраў, наведвала мастацкія выстаўкі, круцілася ў колах шматлікай парыжскай калоніі выхадцаў з земляў былой Рэчы Паспалітай.