Хель: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ спасылкі
Радок 3:
 
== Знешнасць ==
Паводле "[[Малодшая Эда|Малодшай Эды]]" (якую склаў [[Сноры СтулурсанСтурлусан]] у ХІІІ ст), Хель - вяліканка, прычым вышэйшая за большасць [[Ётуны|гігантаў]]. Яе цела напалову ссінячы-чорнае, напалову - ссінячы-белай, з-за чаго яе называлі блакітна-белай Хель. Па іншых версіях, яе цела напалову блакітнае, як у мёртвага, напалову колера сырога мяса. Таксама згадвалася, што зверху яна выглядае як жывая жанчына, а ногі - як у трупа, які гніе.
 
== Хельхейм ==
Хельхейм, краіна Хель, знаходзіўся пад адным за каранёў [[Ігдрасіль|Ігдрасіля]] - сусветнага дрэва. Ля брамы царства Хель цячэ рака [[Гьёль]], мост праз якую ахоўвае дзева [[Моргуд]]. Адначасова (у гарызнантальнай праекцыі скандынаўскай мадэлі сусвету) царства Хель размяшчаецца на поўначы ("Малодшая Эда": "...а дарога ў Хель вядзе ўніз і на поўнач"). У "[[Старэйшая Эда|Старэйшай Эдзе]]" Хель згадваецца болей скупа, сустракаецца выраз "сыйсці да Хель" (значыць, памерці). Палац Хель завецца Мокрая Імжа. Найболей вядомы міф аб тым, як [[Хермад]], сын [[Одзін|Одзіна]] (вярхоўнага бога), накіраваўся да Хель - прасіць аб вызваленні памерлага [[Бальдр|Бальдра]] - бога вясны. І нават сам Одзін не меў улады, каб прымусіць гаспадыню смерці вярнуць памерлага ў жыццё.
 
Трон жахлівай Хель зваўся Одрам Хваробы, а яе падданымі рабіліся ўсе, хто памёр ад старасці ці бесслаўна загінуў у бітве. Тыя ж, хто сумленна аддаў жыццё ў баі, накіроўваліся ў нябесную [[Вальхала|Вальхалу]]. Лічылася, што, калі пачнецца Канец Свету (Рагнарок), мёртвае войска Хель рушыць на неба на караблі [[Нагльфар]], зробленым з пазногцяў нябожчыкаў, і сутыкнецца там з эйнхерыямі - светлымі душамі воінаў, што загінулі ў баях і жывуць у нябеснай Вальхале.
 
Пазней імя Хель стала выкарыстоўвацца [[Хрысціянства|хрысціянамі]] дзеля азначэння [[Пекла]].
 
== Параўнанне з іншымі міфалогіямі ==
У [[Беларуская міфалогія|беларускай міфалогіі]] таксама існуе матыў маста (гл. [[Калінавы мост|Калінаў мост]]), якія вядзе ў сусвет мёртвых. Ён перакінуты праз раку Смуродзіна (ад "смурод" - значыць, трупны пах).
 
== Спасылкі ==