Смаленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

павет Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{значэнні|Смаленскі павет}} {{Адміністрацыйная адзінка | Колер1 = {{Колер|ВКЛ}}...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:05, 27 жніўня 2015

Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Смаленск.

Смаленскі павет
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Смаленск
Старосты Старосты смаленскія
Смаленскі павет на карце
Час існавання 16251667

Месты: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.

Гісторыя

У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складанні Дэвулінскага перамір'я (1618)[1]. У 1625 утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себежскі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].

У 1633 з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласць. У 1638 Невельская, Себежская і Краснагорская воласці перайшлі да Полацкага ваяводства.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім перамір'ем (1667) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы збіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ураднікі

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Галерэя

Зноскі

Літаратура