Тыгр: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
== Апісанне ==
Двума асноўнымі і самымі буйнымі падвідамі тыгра з'яўляюцца індыйскі (бенгальскі) і амурскі (сібірскі) — маса самцоў складае 180—275 кг, але ў асобных выпадках маса можа перавышаць 300 кг. Даўжыня цела тыгра без хваста ў залежнасці ад падвіда вагаецца ад 1,4 да 2,8 м, хваста ад 60 да 110 см. Вышыня ў карку да 1,15 м. Звычайны дарослы самец у прыродзе важыць у сярэднім 200—240 кг (бенгальскі каля 220 кг, амурскі каля 225 кг, бенгальскі ў паўночнай Індыі і Непале каля 240 кг) пры даўжыні цела 2,9 — 3 м разам з хвастом і ў карку 95 — 102 см. Маса самак складае 100—180 кг, у асобных выпадках да 200 кг. Сярэдняя — 130—150 кг пры даўжыні цела карацей чым у самца на 30 — 45 см.
[[Файл:Sib-007.gif|left|thumb|140px|[[Амурскі тыгр]] у параўнанні з чалавекам ростам 183 см.]]
[[Файл:Ben-007.gif|left|thumb|140px| [[Паўднёва-кітайскі тыгр]] у параўнанні з чалавекам ростам 183 см.]]
Самкі ў сярэднім меньш за самцоў, прадстаўнікі паўночных відаў тыграў буйнейшыя ўа паўднёвых.
 
== Распаўсюджанне ==
Радок 38 ⟶ 41:
 
== Экалогія ==
Тыгры засяляюць розныя месцапражыванні, уключаючы мангравыя балоты і бамбукавыя гушчары ў тропіках, густыя лясы ў больш прахалодных абласцях, голыя камяністыя сопкі і тайгу на поўначы. У гарах яны падымаюцца вышэй за 3000 м. над узроўнем мора. У залежнасці ад дастатку мясцовай фаўны, індывідуальная паляўнічая тэрыторыя аднаго дарослага тыгра займае ад 200 да 3000 км2.
 
Здабычай тыгру служаць капытныя (дзікі, алені, казулі) і шматлікія іншыя жывёлы, уключаючы [[малпы|малпаў]], [[чарапахі|чарапах]], неядавітых [[змеі|змей]], рыбу, крабаў, [[жабы|жаб]] і [[насякомыя|насякомых]].
 
== Размнажэнне ==
Калі не лічыць шлюбнага сезону і перыяду догляду маці за патомствам, тыгры вядуць адзіночны спосаб жыцця. За ўсё сваё жыццё самка прыносіць 10 — 20 тыгранятаў, з якіх выжывае меншая частка. Пражыць тыгр можа да 26 гадоў.
Калі не лічыць шлюбнага сезону і перыяду догляду маці за патомствам, тыгры вядуць адзіночны спосаб жыцця. Спарванне адбываецца без асабістай сезоннасці, але часцей за ўсё зімою. Цяжарнасць доўчыжжа 102-106 дзён. Тыгрыца народжвае, як правіла, раз у 2 гады. У адным кодле звычайна па 2-4 тыграня. Дзіцяняты жывуць з маці першыя 2-3 года. Палавая сталасць надыходзіць у 3-4 гады ў самак і ў 4-5 гадоў у самцоў, хаця ў заапарках дапушчаюць да размнажэння і двухгадовых. За ўсё сваё жыццё самка прыносіць 10 — 20 тыгранятаў, з якіх выжывае меншая частка. Пражыць тыгр можа да 26 гадоў.
 
== Лад жыцця ==
Радок 49 ⟶ 53:
== Тыгры-людаеды ==
Параненыя і старыя звяры, няздольныя паляваць на хуткіх аленяў, могуць зрабіцца людаедамі. У мінулыя стагоддзі, калі колькасць тыграў была вялікай, у [[Індыя|Індыі]] выпадкі людаедства фіксаваліся нярэдка. Сёння толькі каля 3 тыграў з 1000 з'яўляюцца людаедамі.
 
== Тыгр у культуры ==
У міфаэпічных уяўленнях жыхароў Сярэдняй Азіі і Індакітая тыгр часта выступае як цар звяроў і гаспадар лесу. У Паўднёва-Ўсходняй Азіі вядомы як дух гор і пячор. У Кітае тыгр ушаноўваўся не толькі як цар звяроў, але і як страх дэманаў (у прыватнасці тых, якія прыносілі хваробы). Вялікія чараўнікі, якія застрашалі дэманаў, часта маляваліся седзячы на тыгры. Каракалпакскія жанчыны лічылі, што пазбаўленне ад няплоднасці можа быць дасягнута смакаваннем кавалачка мяса тыгра, ушаноўваннем яго слядоў, скаканнем праз яго скуру. Узбекскія жанчыны атачалі асабістай пашанай паляўнічага, што забіў тыгра.
 
У міфалогіях распаўсюджаны вобраз тыгра-пярэваратня. Ад шлюбу чалавечай жанчыны з тыграм вядуць свой пачатак многія плямёны. "Тыгрыныя" назвы некаторых індыйскіх народаў, эпітэты кшталту "чалавек-тыгр" дазваляюць гаварыць аб старажытным ушанаванні тыгра як татэмнай жывёлы. У КІтаі вобраз белага тыгра суадносіўся з захадам, восенню і зямной стыхіяй, часам з тыграм суадносіўся пэўны месяц года. У хрысціянстве тыгр разглядваўся як эмблема Хрыста. Тыгр у бамбукавым гаі сімвалізуе ў японскай традыцыі чалавецтва, апантанае злом.
 
== Падвіды ==
Радок 67 ⟶ 76:
* [http://www.animalsglobe.ru/tigr/ Энцыклапедыя жывёл. Тыгр (русск)]
* [http://www.krugosvet.ru/enc/nauka_i_tehnika/biologiya/TIGR.html Энцыклапедыя Кругасвет. Тыгр (русск)]
* [http://myfhology.info/myth-animals/tiger.html Міфалагічная энцыклапедыя. Тыгр (русск)]
 
[[Катэгорыя:Каціныя]]