Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Фёдар}} {{вызн|1=Янкоўскі}} ([[21 верасня]] [[1918]], в. Клетнае (цяпер Глускі р-н Магілеўскай вобл.) — [[13 лістапада]] [[1989]]), беларускі мовазнавец і пісьменнік. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага р-на. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939-1940), быў паранены. У час Вялікай Айчыннай вайны - разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне. Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944-1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе. У 1948 скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 - выкладчык беларускай мовы, у 1956-1982 - загадчык, з 1983 - прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член [[СП СССР]] (з 1968).