Розніца паміж версіямі "Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)"

др
clean up, replaced: па футболу → па футболе (5) using AWB
(замена выяў на выявы Commons)
др (clean up, replaced: па футболу → па футболе (5) using AWB)
 
== Структура комплекса ==
Пасля рэканструкцыі [[2002]]—[[2008]] гадоў стадыён умяшчае 8 800 гледачоў і адказвае патрабаванням [[УЕФА]], што дазваляе праводзіць на ім матчы [[Ліга чэмпіёнаў УЕФА|Лігі Чэмпіёнаў]] і афіцыйныя гульні [[зборная Беларусі па футболуфутболе|зборнай]]. Памеры поля — 107×70 [[метр|м]], усталяваны падагрэў, а над стадыёнам — асвятляльныя мачты. Усталявана светладыёднае відэатабло памерамі 10×6 метраў.
 
Акрамя асноўнага стадыёна, у структуру комплекса ўваходзяць рэзервовае футбольнае поле са штучным пакрыццём і трубынамі на 900 гледачоў, залы для барацьбы, гімнастыкі і іншых відаў спорту, тэнісны корт, поле для хакея на траве і інш. Таксама каля комплекса размешчаны [[Гродзенскі лядовы палац спорту|лядовы палац]].
 
== Гісторыя ==
Падчас рэканструкцыі стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы быў пабудаваны цалкам новы. Са старых будынкаў засталіся толькі дом фізкультуры (каля сучаснага табло стадыёна), і інтэрнат (які падчас рэканструкцыі быў пераўтвораны ў гасцініцу на 41 месца). Усе астатнія будынкі (гаражы, туалеты і інш.) былі знесеныя, як і некалькі дамоў па [[Вуліца Каліноўскага, Гродна|вуліцы Каліноўскага]], на месцы якіх былі пабудаваны заходняя трыбуна і поле для хакея на траве.
 
Падчас рэканструкцыі грунт з былых яўрэйскіх могілак разам з астанкамі людзей быў развезены на падсыпку вуліц і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе. Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь свет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краін. Шэраг сусветных яўрэйскіх арганізацый звярнуліся ў [[ФІФА]] і [[УЕФА]] з патрабаваннем байкатаваць беларускіх футбалістаў на міжнароднай арэне, паколькі будаўніцтва футбольнага стадыёна «Нёман» вядзецца на месцы старажытных яўрэйскіх могілак.
 
Улады былі вымушаны паабяцаць, што на месцы былых могілак будзе ўсталяваны памятны знак, што і было зроблена ў [[2007]] годзе.
Урачыстае адкрыццё рэканструяванай арэны адбылося [[12 жніўня]] 2008 года<ref>[http://www.football.by/news/15324.html В Гродно состоялось торжественное открытие ЦСК "Неман"]</ref>. Пасля святочнага канцэрта адбыўся таварыскі матч ветэранаў гродзенскага футбола супраць каманды [[Беларуская федэрацыя футбола|БФФ]]. Пасля рэканструкцыі стадыён набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплекса, а праз год атрымаў трэцюю катэгорыю [[УЕФА]].
 
[[6 чэрвеня]] 2009 года «Нёман» прымаў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболуфутболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. Адборачны матч [[чэмпіянат свету па футболуфутболе 2010|чэмпіянату свету 2010]] супраць [[Зборная Андоры па футболуфутболе|Андоры]] скончыўся перамогай беларусаў з лікам 5:1.
 
Неаднаразова стадыён прымаў матчы еўракубкаў. [[14 лютага]] 2013 года на ім прайшоў першы матч 1/16 фінала [[Ліга Еўропы УЕФА 2012/2013|Лігі Еўропы 2012/13]], у якім барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] прымаў турэцкі [[ФК Фенербахчэ|«Фенербахчэ»]] (выніковы лік 0:0). Таксама ўлетку 2013 года хатнія матчы Лігі Еўропы на гродзенскім стадыёне праводзіў футбольны клуб [[ФК Мінск|«Мінск»]], які ў тым розыгрышы дайшоў да стадыі плэй-оф.
* [http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/3/62c2eaef-4957-4c84-b873-88b0a6d227a9.html Міхал Карневіч. У Гродна адкрылі памятны знак на месцы былых яўрэйскіх могілак. Радыё "Свабода", нядзеля, 18 сакавіка 2007]
 
{{Стадыёны Чэмпіянату Беларусі па футболуфутболе}}
 
[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі|Нёман, Гродна]]
303 113

правак