Розніца паміж версіямі «Анджэй Снядэцкі»

10 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
(катэгорыя)
Вывучаў медыцыну ў [[Ягелонскі універсітэт|Ягелонскім універсітэце]] ў [[Кракаў|Кракаве]]. Удасканальваў веды ў [[Горад Павія|Павіі]], [[Вена|Вене]], [[Эдынбург]]у. У [[Эдынбургскі ўніверсітэт|Эдынбургскім універсітэце]], навучаючыся ў прафесара [[Джозеф Блэк|Джозэфа Блэка]] (1728—1799), зацікавіўся [[хімія]]й.
 
У 1797—1822 гадах  — прафесар хіміі, у 1826—1832 гадах  — медыцыны ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]], з 1832 года  — прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў [[Вільня|Вільні]].
 
У галоўнай працы «Тэорыя арганічных істот» (''«Teoria jestestw organicznych»'', т. 1—2, 1804—11) развіў ідэю эпігенезу. Прапагандаваў прынцыпы сацыяльнай гігіены. Аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове «Пачаткі хіміі» («''Początki chemii''») (1800).
 
У 1805—1806 гадах рэдагаваў часопіс «Дзённік Віленскі» ("«''Dzennik Wileński''"»), у 1816—1822 гадах  — «Wiadomości Brukowe».
 
Памёр 11 мая 1838 года. Пахаваны ў вёсцы [[Гароднікі]] ([[Ашмянскі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]).
 
== Спасылкі ==