Беларуская сялянска-работніцкая грамада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская сялянска-работніцкая грамада''' ''(БСРГ)'' — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянал-вызваленчая руху арганізацыя працоўных ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў [[1925]]—[[1927]] гг.
 
Арганізавана ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту з мэтай вызвалення [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] з-пад улады [[Польшча|Польшчы]]. Дзейнасць БСРГ узначальваў ЦК. Старшыня ЦК [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Б. А. Тарашкевіч]], намеснік старшыні [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. А. Рак-Міхайлоўскі]], член [[Павел Пятровіч Валошын|П. П. Валошын]] і [[Пятро Васільевіч Мятла|П. В. Мятла]]; кіраўнік Цэнтральнага сакратарыята БСРГ [[Максім Тарасавіч Бурсевіч|М. Т. Бурсевіч]], намеснік сакратара В. Макоўскі, палітычны рэдактар газет [[Ян Станіслававіч Бабровіч|Я. С. Бабровіч]]. Праграма БСРГ (прынята [[12 мая]] [[1926]] г.) змяшчала асноўныя дэмакратычныя і асобныя сацыялістычныя патрабаванні: самавызначэнне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз'яднанне з [[БССР]]); стварэнне сялянска-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакратычных свабод; канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабочага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і іншае. Галоўным сродкам сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення працоўных БсРГ лічыла адкрытую барацьбу народных мас з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочага класа і працоўнага сялянства. БСРГ супрацоўнічала з рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыяй польскіх сялян (Незалежная сялянская партыя), украінскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй «Сельроб».

Вялікую дапамогу ў стварэнні і дзейнасці БСРГ аказвала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Камуністы ўзначальвалі ці ўваходзілі ў склад кіраўніцтва многіх структур Грамады. З дапамогай Грамады КПЗБ накіроўвала рэвалюцыйны рух у краі, а праз іх пасольскі клуб у сейме мела легальную трыбуну<ref>Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921―1939 гг.) / [А. Н. Мацко и др.]; Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1966. — 401, [2] с., [8] л. ил. — С. 134—135.</ref>.

[[24 чэрвеня]] [[1925]] г. дэпутаты польскага сейма Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын і Мятла выйшлі з беларускай нацыянальнай фракцыі сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Карыстаючыся дэпутацкай недатыкальнасцю, яны разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнні масавай арганізацыі працоўных для барацьбы супраць сацыянальнага і нацыянальнага прыгнёту. У студзені [[1927]] г. больш за 2000 гурткоў<ref>Палуян, У. А. Беларуская сялянска-рабочая грамада / У. А. Палуян; [Рэд.: І. С. Краўчанка]; Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1967. — 222, [1] c. — С. 152.</ref> БСРГ аб'ядноўвалі каля 120 000 членаў, якімі былі ў пераважнай большасці сяляне (беднякі і сераднякі), а таксама рабочыя і прадстаўнікі інтэлігенцыі<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей—НАРБ). Ф. 242. Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ. Воп. 1. Спр. 156. Л. 85; НАРБ). Ф. 242. Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ. Воп. 1. Спр. 163. Л. 51</ref>. Дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ. ЦК БСРГ выдаваў газеты «[[Жыццё Беларуса (1925)|Жыццё беларуса]]» ([[1925]] г.), «[[Narodny zwon]]» «[[Беларуская ніва (1925)|Беларуская ніва]]» (1925 г.), «[[Беларуская справа (1926)|Беларуская справа]]» ([[1926]] г.), «[[Народная справа]]», «[[Наша справа]]», «[[Наш голас]]», «[[Наша воля (1927)|Наша воля]]», «[[Народны звон (1930)|Народны звон]]» ([[1930]] г.), сатырычны часопіс «[[Маланка (1926)|Маланка]]». Пад уплывам грамады актывізавалі работу прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя [[Таварыства беларускай школы]], беларускае выдавецкае, навуковае і дабрачыннае таварыствы, [[Беларускі студэнцкі саюз]]. У выніку дзейнасці [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]] грамады ў [[1926]] г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым масавага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, у якім у канцы [[1926]] — пачатку [[1927]] гг. наспявалі элементы рэвалюцыйнай сітуацыі. [[21 сакавіка]] [[1927]] г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==