Этрускі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
== Гісторыя ==
[[File:Etruscan civilization italian map.png|thumb|left|[[Этрурыя]] на карце]]
Паводле паданняў, этрускі паходзілі з захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]]. Большасць сучасных навукоўцаў мяркуюць, што этрускі сфарміраваліся ў Італіі ў выніку складаных узаемаадносін мясцовых і прышлых этнічных груп, галоўным чынам з Усходу. Іх этнічнае фарміраванне завяршылася да VIII ст. да н.э. У VII ст. да н.э. ў этрускаў існавалі гарады-дзяржавы на чале з царамі, якія засяроджвалі ў сваіх руках ваенную, адміністрацыйную і жрэцкую ўладу. У канцы VII ст. да н.э. ўзнікла канфедэрацыя гарадоў (Веі, Цэрэ, Тарквініі, Вальсініі, Ветулонія і інш.), на чале якой стаяў вышэйшы магістрат і жрэц аднаго з гарадоў. У VI ст. да н.э. этрускі авалодалі Кампаніяй, далінай р. [[рака По|По]] і заснавалі там калоніі. Паводле падання, этруская дынастыя Тарквініяў правіла ў 616—509 да н.э. ў [[Рым]]е. У канцы VI — пач. V ст. да н.э. ўлада перайшла да арыстакратыі, вышэйшыя выбарныя пасады замяшчаліся вузкім колам асоб. У саюзе з [[Карфаген]]ам этрускі каля 535 да н.э. перамаглі грэкаў-факейцаў, выцеснілі іх з [[Востраў Корсіка|Корсікі]], непадзельна ўладарылі на [[Тырэнскае мора|Тырэнскім моры]] і пашырылі ўплыў на ўсю тэрыторыю [[Італія|Італіі]]. Аднак сацыяльныя супярэчнасді, адпор насельніцтва залежных зямель, знешнія напады (грэкаў у 524 і [[474 да н.э.]], рымлян каля 509 да н.э., самнітаў у [[423 да н.э.]], галаў каля 400 да н.э.) аслабілі канфедэрацыю этрускаў. У ІІІ ст. да н.э. ўся іх тэрыторыя трапіла пад уладу Рыма, хоць да 1 ст. да н.э. этрускія гарады зберагалі свой палітычны лад, культавыя ўстановы і культурную адметнасць. Хуткая раманізацыя этрускаў адбылася пасля перамогі Сулы (I ст. да н.э.) і падзелу Этрурыі.