Генацыд у Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
}}
 
'''Генацы́д у Руа́ндзе''' — [[Масавае забойства|масавыя забойствы]], [[генацыд]] [[тутсі]] і ўмераных [[хуту]] ў [[Руанда|Руандзе]], які ажыццяўляўся большасцю хуту. Прыкладна за 100 дзён (з [[7 красавіка]] [[1994]] г. па сярэдзіну ліпеня) прыблізна 500 000 — 1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты<ref name="Death Toll" />, што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як ''[[аказу]]'', многія з якіх займалі пазіцыі на найвышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з шэрагаў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (''жандармерыі''), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі ''[[Інтэрахамвэ]]'' і ''[[Імпузамугамбі]]'', і грамадзянскай супольнасці хуту.
 
Генацыд меў месца ў кантэксце {{нп3|Грамадзянская Вайна ў Руандзе|Грамадзянскай Вайны ў Руандзе|en|Rwandan Civil War}} — канфлікце, які пачаўся ў 1990-х гадах паміж урадам пад кантролем хуту і {{нп3|Руандыйскі Патрыятычны Фронт|Руандыйскім Патрыятычным Фронтам|en|Rwandan Patriotic Front}} (РПФ), які складаўся пераважна з паўстанцаў-тутсі, сем'і якіх збеглі ва [[Уганда|Уганду]] дзеля ўратунку ад ранейшых хваль жорсткасці хуту ў дачыненні тутсі. Міжнародны ціск на ўрад хуту {{нп3|Жувеналь Хабіарымана|Жувеналя Хабіарымана|en|Juvénal Habyarimana}} прывёў да спынення агню ў [[1993]] г. і распрацоўкі {{нп3|Арушскія пагадненні|Арушскіх пагадненняў|en|Arusha Accords}}, якія павінны былі стварыць змешаны ўрад з удзелам РПФ. Гэта пагадненне выклікала незадаволенасць многіх кансерватыўных хуту, уключаючы членаў аказу, якія разглядалі яго як паражэнне ў барацьбе з ворагам. Сярод шырокіх слаёў насельніцтва хуту ваенная кампанія РПФ узбудзіла актывізацыю падтрымкі, гэтак званай, ідэалогіі «''{{нп3|Моц хуту|Моц хуту|en|Hutu Power}}''», якая пазіцыянавала РПФ у якасці варожай сілы, мэтай якой былі аднаўленне {{нп3|Каралеўства Руанда|манархіі тутсі|en|Kingdom of Rwanda}} і занявольванне хуту, што рабіла дзве палітычныя сілы надзвычай апазіцыйнымі адну да адной.