Юрай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ спасылкі
Радок 1:
'''Юрай''' (Юр'я, Юрыла, Ярыла) - [[Беларускі фальклор|фальклорна]]-[[Беларуская міфалогія|міфалагічны]] вобраз, ахоўнік вясны, [[Сонца, беларуская міфалогія|сонца]], цеплыні, урадлівасці і дзікай і свойская жывёлы. Імя хрысціянскага святога [[Георгій Перамаганосец|Георгія]] (Егорыя, Юрыя) напластавалася на постаць язычніцкага бога [[Ярыла|Ярылы]]. Меркавана Юрай пераняў і некаторыя функцыі [[Вялес|Вялеса]] - апякуна жывёл. Уяўляюся прыгожым юнаком на коні.
 
== Варыянты імя ==
Першапачатковае імя бога - Ярыла - перацярпела складаны сімбіёз з хрысціянскім імем Георгій. Народныя перакручванні апошняга (Ягорый, нават Грыгорый) у спалучэнне далі імя Юрай (Юр'я і нават Юрыла). У замовах носіць імя Юрый-Ягорый ці Юрый-Грыгорый.
 
== Юрай як ахоўнік вясны і ўраджаю ==
У [[Веснавыя песні|веснавых]] і Юраўскіх[[Юраўскія песні|юраўскіх]] песнях Юрай з'яўляецца ў наступных сюжэтных тыпах:
 
* Песня заклікае Юрая (ці Юр'еву матку) ўзяць залатыя ключы, адамкнуць вясну і пусціць яе ў свет (альбо адамкнуць зямлю і выпусціць расу ці траву)<ref>[http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=1328:2010-01-19-13-47-05&catid=39:i&Itemid=532 Юраўскія песні]</ref>. Назву "ключыкі" ў народзе насіла кветка - залаціста-жоўтая прымула, [[першацвет высокі]], якая контурам нагадвала звязку ключоў. Адна з самых ранніх кветак, яна лічылася "адмыкальнікам вясны" - тымі самымі ключыкамі Юрая-Ялыры<ref>Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.</ref>.
 
{{пачатак цытаты}}
Радок 19:
{{канец цытаты|крыніца= (Gawrońska, с. 40—41, № 22. Зап. праф. Бр. Руткоўскі ў Свянцянскім п. )}}
 
* Хлопец ці гурток дзяўчындзяўчат сустракае Юрая ў дарозе, ён распавядае аб тым, як ездзіў па палях, сачыў за ўраджаем, і што хлебарод будзе багаты.
 
* Юрай ходзіць па полі і моліць Бога, каб жыта добра радзіла, каб ліхатраўе было пабіта, каб Бог даў залатыя ключы адамкнуць зямлю.
Радок 25:
* Юр'ева матка просіць сына ўзяць ключы, адчыніць зямлю, выпусціць расу, каб было цёплае лета і буйнае жыта.
 
* Песня заклікае Юр'я і [[Мікола|Міколу]] абыйсці і даглядзець ўсё жыта, каб тое саспела.
 
* Юр'еў конь, разгуляўшыся, разбівае разбівае камень ці арэх. Магчыма, у гэтым сюжэце прасочваюцца касмаганічныя матывы.
 
У [[Валачобныя песні|Валачобных песнях]] пашыраны такі сюжэт: Бог збірае ўсіх святых на свята, але няма Юрая. Па яго выпраўляецца [[Святы Ілля, фальклор|святы Ілля]], але Юрай прыязджае сам, а на пытанне, дзе быў, адказвае, што даглядаў палі: цяпер дзе гара - там жыта капа, дзе лужок - там сена стажок<ref>[http://starbel.narod.ru/folk/valaczob.htm Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А.С. Ліса. Мн., 1992. ]</ref>.
 
== Як змагар з цмокам ==
У некаторых [[Беларускія народныя балады|народных баладах]] і паданнях перамагае [[Цмок, беларуская міфалогія|цмока]] - фактычна многія сюжэты паўтараюць гісторыя хрысціянскага правобраза Юрая - святога Георгія.
 
== Як ахоўнік жывёл ==
У народзе Юрай лічыўся гаспадаром над хатнімі дзікімі звярыма. Ён ездзіць на белым коні і замыкае ім пашчы, ад чаго яны радзей нападаюць на свойскую скаціну. Вылучаўся веснавы Юрай, а таксама летні, восеньскі і зімовы. Восеньскі расчыняў пашчы ваўкам, і пачынаўся іх час. Зграі [[Воўк|ваўкоў]] палявалі на свойскую жывёлу, лес і поле рабіліся небяспечныя. З Юр’ям звязваўся першы выпас свойскай жывёлы. Калі першы раз выганялі кароў (6 мая, гэты дзень зваўся Галодны Юрай), на полі сцялілі хусту, клалі на яе хлеб з соллю і прасілі Юрая: “На табе, святы Юрый, хлеб-соль, пасі нашу скацінку”. У [[Замовы|замовах]] Юрая заклікалі даглядаць кароў, ездзіць на кані і "засякаць" жалезным мячом языкі [[Ведзьма|ведзьмам]], каб тыя не псавалі скаціну, "зажаць" пашчы дзікім драпежнікам і г.д. Таксама прасілі пасці коней і адганяць ад іх [[Хлеўнік|хлеўніка]] і [[Цмок, беларуская міфалогія|цмока]]. У замовах жа ўжываецца словазлучэнне "юраўскія росы"<ref>Хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік па раздзеле “Замовы” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01“Беларуская філалогія” / уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. С.А. Вяргеенка; Мін-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – 66 с.</ref>.
 
== Спасылкі ==