Юрай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
 
== Як ахоўнік жывёл ==
У народзе Юрай лічыўся гаспадаром над хатнімі дзікімі звярыма. Ён ездзіць на белым коні і замыкае ім пашчы, ад чаго яны радзей нападаюць на свойскую скаціну. Вылучаўся веснавы Юрай, а таксама летні, восеньскі і зімовы. Восеньскі расчыняў пашчы ваўкам, і пачынаўся іх час. Зграі [[Воўк|ваўкоў]] палявалі на свойскую жывёлу, лес і поле рабіліся небяспечныя. З Юр’ям звязваўся першы выпас свойскай жывёлы. Калі першы раз выганялі кароў (6 мая, гэты дзень зваўся Галодны Юрай), на полі сцялілі хусту, клалі на яе хлеб з соллю і прасілі Юрая: “На табе, святы Юрый, хлеб-соль, пасі нашу скацінку”. У [[Замовы|замовах]] Юрая заклікалі даглядаць кароў, ездзіць на кані і "засякаць" жалезным мячом языкі [[Ведзьма|ведзьмам]], каб тыя не псавалі скаціну, "зажаць" пашчы дзікім драпежнікам і г.д. Таксама прасілі пасці коней і адганяць ад іх [[Хлеўнік|хлеўніка]] і [[Цмок, беларуская міфалогія|цмока]]. У замовах жа ўжываецца словазлучэнне "юраўскія росы"<ref>Хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік па раздзеле “Замовы” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01“Беларуская філалогія” / уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. С.А. Вяргеенка; Мін-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – 66 с.</ref>.
 
== Гл. таксама ==