Рэнэ Дэкарт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
 
=== Механіка і фізіка ===
Фізічныя даследаванні Дэкарта адносяцца галоўным чынам да [[механіка|механіцымеханікі]], [[оптыка|оптыцыоптыкі]] і агульнай будове [[Сусвет]]у. Фізіка Дэкарта, у адрозненне ад яго [[метафізіка|метафізікі]], была матэрыялістычнай: Сусвет цалкам запоўнены [[матэрыя]]й, якая рухаецца і самадастатковая ў сваіх праявах. Непадзельных [[атам]]аў і пустаты Дэкарт не прызнаваў і ў сваіх працах рэзка крытыкаваў атамістаў, як антычных, так і сучасных яму. Акрамя звычайнай матэрыі, Дэкарт вылучыў шырокі клас нябачных ''тонкіх матэрыяў'', з дапамогай якіх спрабаваў растлумачыць дзеянне цеплыні, [[прыцягненне|прыцягнення]], [[электрычнасць|электрычнасці]] і [[магнетызм]]у.
 
Асноўнымі відамі руху Дэкарт лічыў рух па [[інерцыя|інерцыі]], які сфармуляваў у [[1644]] годзе, што пазней таксама зрабіў [[Ісак Ньютан|Ньютан]], і матэрыяльныя віхры, якія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні адной матэрыі з іншай<ref>Кузнецов Б. Г. Эволюция картины мира. Указ. соч., стр. 146, 151-152.</ref>. Узаемадзеянне ён разглядаў як механічную праяву, як сутыкненне. Дэкарт ўвёў паняцце [[імпульс|колькасці руху]], сфармуляваў у [[1664]] годзе у нястрогай фармулёўцы закон захавання руху (колькасці руху), аднак тлумачыў яго недакладна, не ўлічваючы, што колькасць руху з'яўляецца вектарнай велічынёй.
 
У [[1637]] годзе выйшла ў свет «Дыёптрыка», дзе ўтрымліваліся законы распаўсюджвання святла, адбіцця і прыламлення, ідэя эфіру як пераносчыка святла, тлумачэнне [[вясёлка|вясёлкі]]. Дэкарт першы матэматычна вывеў закон прыламлення святла на мяжы двух розных асяроддзяў. Дакладная фармулёўка гэтага закона дазволіла ўдасканаліць аптычныя прыборы, якія тады сталі адыгрываць велізарную ролю ў [[астраномія|астраноміі]] і [[навігацыя|навігацыі]], а праз нейкі час і ў [[мікраскапія|мікраскапіі]]. Акрамя таго, Дэкарт даследаваў законы ўдару. Выказаў здагадку, што [[атмасферны ціск]] з павелічэннем вышыні памяншаецца. Цеплыню і цеплаперадачу Дэкарт зусім правільна разглядаў як эфект, які адбываецца з-за руху дробных часціц рэчыва.
 
У [[касмалогія|касмалогіі]] выказаў ідэю натуральнага развіцця [[Сонечная сістэма|Сонечнай сістэмы]] і ўтварэння нябесных цел у выніку віхрападобнага руху часціц матэрыі вакол цэнтра — [[Сонца]] (віхры Дэкарта).
 
=== Іншыя навуковыя дасягненні ===