Рэнэ Дэкарт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
Кніга «Метад» адразу зрабіла Дэкарта прызнаным аўтарытэтам у [[матэматыка|матэматыцы]] і [[оптыка|оптыцы]]. Характэрна, што выдадзена яна была на [[французская мова|французскай]], а не на [[лацінская мова|лацінскай мове]]. Дадатак «Геаметрыя» быў, аднак, тут жа перакладзены на лацінскую мову і неаднаразова выдаваўся асобна, разрастаючыся каментарыямі, і стаўшы, у рэшце рэшт, настольнай кнігай еўрапейскіх навукоўцаў. Працы матэматыкаў другой палавіны [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]] адлюстроўваюць наймацнейшы ўплыў Дэкарта.
 
=== МеханікаФізіка і фізікакасмалогія ===
Фізічныя даследаванні Дэкарта адносяцца галоўным чынам да [[механіка|механікі]], [[оптыка|оптыкі]] і агульнай будове [[Сусвет]]у. Фізіка Дэкарта, у адрозненне ад яго [[метафізіка|метафізікі]], была матэрыялістычнай: Сусвет цалкам запоўнены [[матэрыя]]й, якая рухаецца і самадастатковая ў сваіх праявах. Непадзельных [[атам]]аў і пустаты Дэкарт не прызнаваў і ў сваіх працах рэзка крытыкаваў атамістаў, як антычных, так і сучасных яму. Акрамя звычайнай матэрыі, Дэкарт вылучыў шырокі клас нябачных ''тонкіх матэрыяў'', з дапамогай якіх спрабаваў растлумачыць дзеянне цеплыні, [[прыцягненне|прыцягнення]], [[электрычнасць|электрычнасці]] і [[магнетызм]]у.