Міхаіл Васільевіч Ламаносаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 20:
'''Міхаіл Васільевіч Ламаносаў''' ([[19.11]].[[1711]], в. Дзянісаўка, цяпер с. Ламаносава Халмагорскага р-на Архангельскай вобл., Расія — [[15.4]].[[1765]]) — расійскі навуковец-прыродазнавец, энцыклапедыст, [[хімія|хімік]] і [[фізіка|фізік]].
 
Увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэнне [[фізічная хімія|фізічнай хіміі]], вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізіка-хімічных даследаванняў<ref>Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12</ref><ref>Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8</ref>; яго [[малекулярна-кінетычная тэорыя]] цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленне пра будову [[матэрыя|матэрыі]] — шматлікія фундаментальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў [[тэрмадынаміка|тэрмадынамікі]]<ref>[http://www.biografia.ru/cgi-bin/quotes.pl?oaction=show&name=himia34 «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии»].— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969</ref>; заклаў асновы навукі пра [[шкло]]. [[Астраномія|Астраном]], прыборабудаўнік, [[Геаграфія|географ]], [[металургія|металург]], [[геалогія|геолаг]], паэт, зацвердзіў асновы сучаснай рускай літаратурнай мовы, мастак, [[гісторыя|гісторык]], прыхільнік развіцця рускай асветы, навукі і [[эканоміка|эканомікі]]. Распрацаваў праект [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўніверсітэта]], пасля названага ў яго гонар. Адкрыў наяўнасць атмасферы ў планеты [[планета Венера|Венеры]]. Правадзейны член [[Пецярбургская акадэмія навук|Акадэміі навук і мастацтваў]] (ад'юнкт фізічнага класа з [[1742]] года, прафесар хіміі з [[1745]] года).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў [[Масква|Маскве]] (1731-35), у акадэмічным універсітэце ў [[Пецярбург]]у (1735), у Германіі (1736-41). 3 1742 у Пецярбургскай АН, ад'юнкт фізічнага класа, прафесар хіміі (з [[1745)]] года. 3 1748 працаваў у першай у Расіі хімічнай лабараторыі пры АН (створана па яго ініцыятыве), адначасова (з 1756) на заснаванай ім шкляной фабрыцы.
 
Акадэмік Пецярбургскай АН (1745), член расійскай Акадэміі мастацтваў (1763). Ганаровы член Шведскай (1760) і Балонскай (1764).