Парадокс слабага маладога Сонца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Парадокс слабога маладога Сонца''' — назіраная супярэчнасць паміж палеакліматычнымі звесткамі і астрафізічнымі мадэлямі эвалюцыі Сонца.
 
Стандартная мадэль эвалюцыі зорак сцвярджае, што 4  млрд гадоў назад Сонца выпраменьвала прыблізна на 30 % менш энергіі, чым цяпер. Пры такіх умовах вада на паверхні Зямлі павінна была б цалкам замерзнуць. У той жа час геалагічныя даследаванні архейскіх ападкавых парод паказваюць, што ў гэтую эпоху на Зямлі быў вільготны і цёплы клімат. Ва ўмовах глабальнага абляднення, магчыма, не змагла б паўстаць жыццё.
 
Большасць навукоўцаў схіляюцца да тлумачэння гэтага парадоксу глабальным парніковым эфектам, які дзейнічаў у ранняй гісторыі Зямлі і вбыўбыў ыкліканывыкліканы вельмі высокімі канцэнтрацыямі такіх вулканічных газаў, як вуглякіслы газ і метан. Упершыню гэтую мадэль прапанавалі і колькасна аналізавалі савецкія навукоўцы Л.  М.  Мухін і В.  І.  Мароз. У ролі парніковага газу магла выступаць сумесь азоту і вадароду, якога ў атмасферы малады Зямлі было больш, чым цяпер<ref>[http://www.cosmos-journal.ru/articles/1441/ Космос-журнал: Теплое столкновение]</ref>. Альтэрнатыўныя гіпотэзы, якія тлумачаць дастатковы для зараджэння і падтрымання жыцця прыток цяпла, уключаюць змяненне структуры Сонечнай сістэмы, пры якім Зямля нарадзілася бліжэй да Сонца, і змены ў размяшчэнні і плошчы мацерыкоў планеты<ref>[http://www.cosmos-journal.ru/articles/1553/ Космос-журнал: Жизнь под холодным Солнцем]</ref>.
 
На Марсе таксама ўстаноўлены сляды цёплага і вільготнага клімату. Размешчаныя ў адных і тых жа раёнах рознаўзроставыя кратэры ў рознай ступені схільныя эразійным працэсам. Для старажытных кратараў вызначаны нашмат большыя хуткасці эрозіі, чым для маладых. З гэтых і некаторых іншых назіранняў робіцца выснова аб наяўнасці вадкай вады на Марсе на ранніх этапах яго існавання.