Свята-Петра-Паўлаўская капліца (Лясная): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Капліца: дапаўненне
Радок 43:
== Капліца ==
 
Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца цагляная [[капліца]] цэнтрычнай шмат'яруснай кампазіцыі з рысамі рамантычнага кірунку рускага [[мадэрн]]у. Завершаная васьмігранным [[шацёр, архітэктура|шатром]] з невялікім [[барабан, архітэктура|барабанам]] і цыбулепадобнай [[галоўка, архітэктура|галоўкай]] (агульная вышыня 40,9 м). Квадратнае ў плане (15х15 м) збудаванне. Першы ярус пастаўлены на п'едэстал (вышыня 2,1 м) з вялікіх гранітных блокаў, мае трох[[арка|арачныя]] [[партал, архітэктура|парталы]] з белага каменю і завершаны поясам несапраўдных машыкуляў. Другі ярус — кубічны аб'ём, прарэзаны з чатырох бакоў высокімі [[арка|арачнымі]] вокнамі і завершаны зубцамі ў выглядзе ластаўчынага хвасту. Сцены абліцаваныя залацістай керамічнай пліткай, уваходы, перамычкі, паяскі і [[карніз]]ы аздобленыя пераважна белым пясчанікам. Капліцу ўпрыгожваюць мазаічныя пано-абразы: на галоўным фасадзе (на вышыне больш за 10 м) і ў нішы паміж вокнамі першага ярусу ўсходняга фасада (на вышыні 3 м). Інтэр'ер зальны. Капліца з'яўляецца прыкладам арганічнага сінтэзу дойлідства і мастацтва. У будынку размешчаны музей гісторыі бітвы пад Лясной. Помнік рэспубліканскага значэння. Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы зрабіў беларускі архітэктар [[Валерый Рыгоравіч Слюнчанка|Валерый Слюнчанка]]<ref>[http://pawet.net/ns/2015/33/%E2%84%96_33_(1236).html ''Pawet.net № 33 (1236)''. Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі]</ref>.
 
== Манумент ==