Станіслаў Пятровіч Шушкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага селяніна. У 1924—1926 вучыўся ў 11-й сямігадовай школе Мінска. У 1926 паступіў у [[МБПТ]]; стаў членам [[Літаб'яднанне «Маладняк»|літаб'яднання «Маладняк»]], [[БелАПП]]. У 1928—1930 працаваў у Кніжнай палаце і Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; у 1930—1931 загадваў бібліятэкай Навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі; у 1934—1935 працаваў у рэдакцыі газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]», «Калгаснік Беларусі», у 1935—1936 — газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]». Адначасова вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні літаратурнага факультэта [[МВПІ]], які скончыў у 1934. Член СП БССР з 1934. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Сляпянская, д. 29, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВДНКУС 5.10.1937 за ''«прыналежнасць да контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі»'' да 8 гадоў ППК. Падчас арышту быў жанаты, гадаваў дзіця, працаваў супрацоўнікам аддзела культуры газеты «Звязда». У 1937—1946 гадах знаходзіўся ў лагеры і ссылцы ў Кемераўскай воблвобласці. Працаваў шахцёрам, цесляром, бухгалтарам у лагеры МУС Кемераўскай вобласці, пасля вызвалення (1944) — вольнанаёмным бухгалтарам саўгаса. У 1946 годзе вярнуўся на Радзіму; працаваў настаўнікам СШ у Данілавічах Дзяржынскага р-нараёна Мінскай воблвобласці. Паўторна арыштаваны 22.8.1949 і 10.12.1949 асобай нарадай МДБ СССР асу­джаны да высылкі ў Краснаярскі край, дзе С. П. Шушкевіч працаваў лесарубам, у геалагічных партыях і экспедыцыях. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Вярнуўся ў [[Мінск]] у 1956. У 1956—1958 працаваў у газеце «Мінская праўда», у 1958—1970 быў загадчыкам аддзела пісем газеты «Літаратура і мастацтва». З 1970 на пенсіі. Канчаткова рэабілітаваны па абедзвюх справах 26.9.1975. Асабовая справа С. П. Шушкевіча № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. Пахаваны ў в. Шчытомірычы Мінскага р-нараёна.
 
== Творчасць ==