Пашырэнне файла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакл.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Пашырэнне файла»''' (ад {{lang-en|filename extension}} — ''падаўжэнне назвы файла'') — частка [[назва файла|назвы]] файла ў [[аперацыйная сістэма|аперацыйных сістэмах]], якая знаходзіцца за апошняй ад канца назвы кропкай (калі ёсць); такая частка выдзяляецца ўмоўна і асобна не існуе. Напрыклад, у назве <code>доўгая.назва.exe</code> «пашырэннем» лічыцца «exe» а ў назве <code>доўгаяназваexe</code> пашырэння няма («пустое» або «нулявое» пашырэнне).
 
Такі дадатак (прыпіска) да ўласна назвы файла быў уведзены ў некаторых аперацыйных сістэмах у 1970-х гадах і пачаткова ўказваў на тып зместу файла, у некаторых выпадках — і на неабходныя метады яго апрацоўкі, напрыклад, у выпадку [[загружальны модуль|выканальных (загружальных) файлаў]] ў [[АС]] CP/M, MS-DOS, OS/2, Windows і інш.
 
Так, ва ўсёй лініі АС Windows назвы файлаў на ўзор <code><...>.com</code> і <code><...>.exe</code> (як і ў ранейшых сістэмах MS-DOS і OS/2) азначаюць [[загружальны модуль|файл, які можа быць пушчаны на выкананне]]. Назвы файлаў на ўзор <code><...>.bat</code> (як і ў MS-DOS і OS/2) і <code><...>.cmd</code> (як і ў OS/2) азначаюць файл праграмы на мове каманднай абалонкі, які апрацоўваецца сістэмным загрузчыкам вонкава аднолькава з бінарнымі выканальнымі файламі.