Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
=== ХІХ стагоддзе ===
[[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Павел Шпілеўскі]] (псеўданім Древлянский) займаўся даследваннем беларускай міфалогіі і фальклору ў 1-й траціне ХІХ ст. 23-гадовы аматар, ён ставіўся да сваёй працы наіўна і рамантычнанепрафесійна, "ствараючы" імёны ніколі не існавалых багоў з беларускіх слоў і фразеалагізмаў. Жыж (дзіцячая назва агню), Зюзязюзя (сінонім слова "мароз"), назвы святаў (Талака і інш) беспадстаўна трактаваліся ім як імёны забытых калісьці багоў, якім Шпілеўскі адразу ж беспадстаўна фармуляваў функцыі і біяграфіі (гл. [[Жыжаль]], [[Зюзя]]). Відаць, да гэтай жа катэгорыі адносяцца яго ж [[Жыцень]] і [[Жытняя баба|Жытняя Баба]], як і значная частка, калі не большасць з усіх зафіксаваных ім 52 духаў і "багоў". Нешта было пазычана ад папярэднікаў у галіне міфатворчасці ([[Лада, міфалогія|Лада]], Ляля, Чур-Бог), нешта выдумана ([[Кумяльган]], [[Бордзя]], [[Любмел]] і, магчыма, Цёця і інш). Фалькларыст [[Адам Ганоры Кіркор|Адам Кіркор]] таксама падазраваўся ва ўласнай міфатворчасці (яго "бог" Бялун мог быць кантамінацыяй рысаў [[Палявік|палевіка]] і ахоўніка кладаў).
 
=== ХХ стагоддзе ===
Кабінетныя багі і духі Шпілеўскага і Кіркора аказаліся вельмі жывучымі. На іх грунтаваліся нядаўнія, карыстаныя нават сёння выданні па беларускай міфалогіі (напрыклад, зборнік У. Васілевіча "Зямная дарога ў вырай"), многія дзіцячыя энцыклапедыі. [[Алесь Шамак]], аўтар працы “Міфалогія беларусаў”, выкарыстоўвае непацверджаныя звесткі П. Шпілеўскага і нават сам абвінавачваецца ва ўласнай фальсіфікацыі<ref>[http://budzma.by/news/recenziya-na-knihu-yazychnictva-starazhytnykh-byelarusaw.html Будзька Беларусамі. Рэцэнзія на кнігу “Язычніцтва старажытных беларусаў”]</ref>. [[Максім Знак]] заўважае, што такія персанажы, як [[Бабар]], [[Бадзюля]], [[Зазоўкі]], [[Хіхітун]], [[Сербай]], [[Цыгра]] "ўсплылі" ў літаратуры ў апошнія дзесяцігоддзі, і чамусьці не былі зафіксаваныя ніводным даследчыкам ХІХ - пачатку ХХ стст<ref>[http://www.belhistory.eu/maksim-znak-mify-mifalogiya-i-mifolagi/ Максім Знак. Міфы, міфалогія і міфолагі]</ref>. [[М.С. Кацар]], даследчык беларускіх арнаментаў, тлумачыць многія народныя узоры праз вобразы і катэгорыі, запазычаныя ў П. Шпілеўскага.
 
Тым не меньш, вобразы Жыжаля, Зюзі (як, аднак, мог існаваць як духі сцюжы, а не як боства), Жытня развіваліся, з'яўляліся нават на ілюстрацыях выбітных беларускіх мастакоў ([[Валерый Пятровіч Славук|Валерыя Славука]], [[Павел Юр'евіч Татарнікаў|Паўла Татарнікава]]). Фактычна, сёння яны ператварыліся ў паўнавартасных міфалагічных істот, якія, аднак, з'яўляюцца элементамі нэаміфалогіі і не маюць нічога агульнага са старажытнымі вераваннямі беларусаў.