Розніца паміж версіямі "Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
 
=== ХХ стагоддзе ===
Кабінетныя багі і духі Шпілеўскага і Кіркора аказаліся вельмі жывучымі. На іх грунтаваліся нядаўнія, карыстаныя нават сёння выданні па беларускай міфалогіі (напрыклад, зборнік У. Васілевіча "Зямная дарога ў вырай"), многія дзіцячыя энцыклапедыі. [[Алесь Шамак]], аўтар працы “Міфалогія беларусаў”, выкарыстоўвае непацверджаныя звесткі П. Шпілеўскага і нават сам абвінавачваецца ва ўласнай фальсіфікацыі<ref>[http://budzma.by/news/recenziya-na-knihu-yazychnictva-starazhytnykh-byelarusaw.html БудзькаБудзьма Беларусамі. Рэцэнзія на кнігу “Язычніцтва старажытных беларусаў”]</ref>. [[Максім Знак]] заўважае, што такія персанажы, як [[Бабар]], [[Бадзюля]], [[Зазоўкі]], [[Хіхітун]], [[Сербай]], [[Цыгра]] "ўсплылі" ў літаратуры ў апошнія дзесяцігоддзі, і чамусьці не былі зафіксаваныя ніводным даследчыкам ХІХ - пачатку ХХ стст<ref>[http://www.belhistory.eu/maksim-znak-mify-mifalogiya-i-mifolagi/ Максім Знак. Міфы, міфалогія і міфолагі]</ref>. [[М.С. Кацар]], даследчык беларускіх арнаментаў, тлумачыць многія народныя узоры праз вобразы і катэгорыі, запазычаныя ў П. Шпілеўскага.
 
Тым не меньш, вобразы Жыжаля, Зюзі (як, аднак, мог існаваць як духі сцюжы, а не як боства), Жытня развіваліся, з'яўляліся нават на ілюстрацыях выбітных беларускіх мастакоў ([[Валерый Пятровіч Славук|Валерыя Славука]], [[Павел Юр'евіч Татарнікаў|Паўла Татарнікава]]). Фактычна, сёння яны ператварыліся ў паўнавартасных міфалагічных істот, якія, аднак, з'яўляюцца элементамі нэаміфалогіі і не маюць нічога агульнага са старажытнымі вераваннямі беларусаў.