Еўропа (спадарожнік Юпітэра): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Сваю назву спадарожнік Юпітэра атрымаў у гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі — каханкі [[Зеус]]а (Юпітэра). Гэтая назва была прапанавана [[Сімон Марый|Сімонам Марыусам]] у [[1614]] г., аднак на працягу доўгага часу ён практычна не выкарыстоўвалася. Г. Галілей назваў чатыры ўбачаных ім спадарожніка Юпітэра «планетамі Медычы» і даў ім парадкавыя нумары; Еўропу ён пазначыў як «другі спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны 20 ст. назва «Еўропа» стала агульнаўжывальнай.
 
Еўропа знаходзіцца ў ліку найбуйнейшых спадарожнікаў планет Сонечнай сістэмы; па памерах яна блізкая да [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]].
 
Еўропа заўсёды павёрнутая да Юпітэра адным бокам. Яна поўнасцю пакрытая пластом вады таўшчынёй каля 100 км. Аб'ём гэтага «акіяна» перавышае аб'ём сусветнага [[Акіян|акіяна Зямлі]]. Існаванне акіяна пацвярджаецца пераменным характарам магнітнага поля Еўропы. Мяркуецца, што акіян пад лёдам Еўропы блізкі па сваіх параметрах да ўчасткаў акіянаў Зямлі зблізку глыбокаводных геотэрмальных крыніц, а таксама да падлёднага возера Усход у [[Антарктыда|Антарктыдзе]]. У такіх вадаёмах можа існаваць жыццё. У той жа час, некаторыя навукоўцы мяркуюць, што акіян Еўропы можа ўяўляць сабою атрутную субстанцыю, не занадта прыдатную для жыццядзейнасці арганізмаў.
 
Пад акіянам залягаюць горныя пароды, а ў цэнтры, верагодна, находзіцца невялікае металічнае ядро.
Радок 16:
Паверхня Еўропы вельмі роўная, толькі нешматлікія ўзвышшы, якія нагадваюць узгоркі, маюць вышыню некалькі сот метраў.
 
[[Астраблема|Кратараў]] не шмат, маецца толькі тры кратара дыяметрам больш 5 км, што таксама гаворыць аб адноснай маладосці паверхні.
 
Тэмпература паверхні Еўропы па зямных мерках вельмі нізкая — 150—190 °C ніжэй нуля. На паверхні спадарожніка павінна быць высокая радыяцыя, бо [[арбіта]] Еўропы праходзіць праз магутны радыяцыйны пояс Юпітэра.
 
Уся паверхня Еўропы спярэшчаная мноствам ліній. Гэта разломы і расколіны ледзянога панцыра. Некаторыя лініі амаль поўнасцю атачаюць планету. Мяркуюць, што паверхня Еўропы перажывае сталыя змены, у прыватнасці, ствараюцца новыя разломы. Бакі расколін могуць рухацца адносна адзін аднаго.
 
Касмічны апарат «[[КА Галілеа|Галілеа]]» выявіў на Еўропе іёнасферу, што паказвае на існаванне атмасферы ў спадарожніка. Пасля з дапамогай арбітальнага тэлескопа «[[Касмічны тэлескоп «Хабл»|Хабл]]» у Еўропы сапраўды былі заўважаныя сляды вельмі слабой атмасферы, ціск якой не перавышае 1 мікрапаскаль. Атмасфера складаецца з [[Кісларод|кіслароду]], які ўтварыўся ў выніку раскладання лёду на [[вадарод]] і кісларод пад дзеяннем сонечнай радыяцыі (лёгкі вадарод пры выпароўваецца ў космас).
 
Здымак атрыманы зондам Галілеа 19 снежня 1997 г., падчас пралёта над Еўропай. На ім бачна разламанная і замарожаная паверхня Еўропы. Гэты самы падрабязны здымак спадарожніка. Здымак ахоплівае 9.4 x 15.8 км. Здымак быў зроблены з адлегласці 3296 км ад паверхні Еўропы.