Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

др (дапаўненне, вікіфікацыя)
У 1558 паміж Маскоўскай дзяржавай і [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]] пачалася [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонская вайна]], у якую, пасля таго, як Лівонія добраахвотна перайшла пад уладу Жыгімонта Аўгуста, уступіла Вялікае Княства Літоўскае. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне. Аднак войскі Івана IV паспяхова прасоўваліся ўглыб ВКЛ. У гэтых умовах вярхі ВКЛ палічылі неабходным больш цесны саюза Польшчы і ВКЛ. У 1569 паміж Польшчай і ВКЛ была закоючана Люблінская унія, паводле якой абедзве дзяржавы аб'ядноўваліся ў адну – з агульным каралём, агульным сеймам, адзінай знешняй палітыкай і адзінай манетнай сістэмай. Аднак абедзве часткі захоўвалі сваю адміністрацыю, скарб, войска, суды. Новая дзяржава звалася "Рэч Паспалітая абодвух народаў".
 
У 1572 памёр, не пакінуўшы спадчынніка, Жыгімонт II Аўгуст. Паміж рознымі групоўкамі шляхты і магнатаў пачаліся доўгія дэбаты аб працэдуры выбараў караля і аб прызначэнні часовага старшыні сената. Апошнім стаў глава польскай каталіцкай царквы, а караля, нарэшце, абраў першы ў гісторыі Польшчы элекцыйны сейм (1573). Сярод шматлікіх прэтэндэнтаў перамога дасталася Генрыху Валуа, брату французскага караля Карла IX. Яшчэ да заняцця стальца Генрых павінен быў падпісаць два дакументы. Першы – свайго роду фінансавыя абавязальніцтвы перад Польшчай, другі – Артыкулы. У Артыкулах былі замацаваныя прынцыпы кіравання краінай, якія ўжо фактычна склаліся да таго часу. У першым артыкуле сцвярджалася непарушнае права щляхтышляхты абіраць караля. Пацвярджалася права сейма выдаваць законы, збіраць апалчэнне, уводзіць падаткі. Прадугледжваўся абавязковае скліканне сейма кожныя два года. Пры каралю стваралася рада з 16 сенатараў, прызначаных сеймам на 2-летні тэрмін. Без згоды рады кароль нічога не мог распачаць не ва ўнутранай, не ў знешняй палітыцы. У апошнім артыкуле абвяшчалася права шляхты адмовіць у падпарадкаванні манарху ў выпадку, калі той парушыць яе прывілеі. Кожны новы кароль пры абранні павінен быў з гэтага часу падпісваць адпаведны дакумент. Сам жа Генрых нядоўга прабыў у Польшчы. Атрымаўшы вестку аб смерці свайго брата, ён таемна збёг у Парыж, каб заняць там французскі сталец.
 
Выбары новага караля ледзвь не перараслі ва ўзброенае сутыкненне. У 1575 сенат абраў каралём Максіміліяна Габсбурга, брата імператара Рудольфа II, а шляхта – трансільванскага князя [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]]. Прыхільнікі Баторыя, сабраўшы 20-тысячнае войска, занялі Кракаў. Стэфан Баторый (1574–1586) атрымаў польскую карону, але яшчэ прыйшлося ваяваць з Гданьскам, які адмовіўся прызнаць новага караля. Канфлікт скончыўся кампрамісам: Гданьск абвясціў аб сваёй пакорнасці, пагадзіўся заплаціць кантрыбуцыю і плаціць штогадовую мыту ў казну. Наўзамен гораду была вернутая аўтаномія. Каралём была праведзена ваенная рэформа: па венгерскім узоры змененая сістэма камплектавання пяхоты, зацверджаны рэестр казакаў, якія атрымлівалі жалаванне з казны і абавязваліся несці памежную службу. Імкнучыся прыцягнуць на свой бок шляхту, ён падпісаў прынятую сеймам у 1578 канстытуцыю аб стварэнні апеляцыйнай судовай інстанцыі – Трыбунала Кароны, суддзі якога выбіраліся на шляхецкіх сейміках. Стэфан Баторый паспяхова завяршыў вайну супраць Івана IV: па дагаворы аб 10-гадовым перамір'і, падпісаным у студзені 1582 у Яме Запольскім, Рэч Паспалітая атрымала Лівонію і вярнула Полацк.
Ананімны ўдзельнік