Розніца паміж версіямі "Друцк"

8 байтаў выдалена ,  6 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
Звесткі пра Друцк XIII ст. вельмі скупыя і няпэўныя. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вял.кн. літоўскага [[Рынгольд]]а і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый, а Друцк і наваколле былі ўключаны ў [[Вялікае княства Літоўскае]]. Але верагоднасць гэтых звестак сумніўная. Магчыма, у час праўлення [[Гедымін]]а паміж ім і друцкім князем Іванам узнік канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. У час барацьбы за вялікакняжацкі сталец паміж [[Свідрыгайла]]м і [[Вітаўт]]ам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у сапачуванні свайму саперніку і прымусіў «княжат друцких с боярам своими» прысягнуць яму.
 
Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524, калі ў выніку бою паміж [[Маскоўская дзяржава|маскоўскімі]] і [[ВялікагаВялікае княстваКняства ЛітоўскагаЛітоўскае|вялікалітоўскімі]] войскамі горад быў спалены. Войны Масквы з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з руку рукі, разбурэнні і паборы абодвух бакоў паставілі горад на ўзровень малалюднага мястэчка.
 
Час і прычыны канца існавання горада невядомыя<ref name=Alekseev/>. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.<ref name=Alekseev>Аляксееў.</ref>. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.<ref>Паводле думкі [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў|М. Ткачова]].</ref>.
Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на «дольніцы», якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду кн. [[Род Друцкіх|Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.
 
Горад часоў [[16 стагоддзе|XVI ст.]] апісваўся ў апавяданнях канца [[17 стагоддзе|XVII ст.]] як такі, што меў 7 міляўміль акружнасці і славіўся дзвюмядвума сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам [[Троя|Троі]]<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго «Дзённіку падарожжа ў Масковію».</ref>.
 
{{зноскі}}