Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
 
== Гісторыя ==
 
Мітраполія створана ў выніку пераводу [[Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія|Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі праваслаўнай мітраполііі]] ва ўніяцтва пасля [[Берасцейская унія|Берасцейскай уніі 1596]], калі праваслаўны мітрапаліт [[Міхаіл Рагоза]] і епіскапат Рэчы Паспалітай (акрамя 2 епіскапаў) прызналі вяршэньства [[Папа|Папы Рымскага]].
=== Утварэнне ===
Спробы ажыццявіць царкоўную унію ў [[ВКЛ|Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ)]] рабіліся з XV ст. (гл. [[Канстанцкі сабор 1414-1418]]). [[Фларэнтыйская унія]] [[1439]], падпісаная з боку Кіеўскай мітраполіі мітрапалітам Ісідорам, была адвергнута ў ВКЛ; аднак шэраг літоўска-наваградскіх мітрапалітаў былі яе прыхільнікамі, у т. л. [[Рыгор Цамблак|Грыгорый Балгарын]], Місаіл, Іосіф I. На Брэсцкім саборы [[1596]] большасць праваслаўных епіскапаў на чале з мітрапалітам [[Міхаіл Рагоза|Міхаілам Рагозам]] падтрымала унію. Усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі землі Вялікага княства Літоўскага, сталі уніяцкімі (Пінска-Тураўская уніяцкая епархія, Полацкая уніяцкая архіепархія, Смаленская і Уладзіміра-Берасцейская епархіі), а кіраўнікі захавалі тытул мітрапалітаў кіеўскіх з кафедрай у Навагрудку, Вільні, часам у Варшаве (з XVIII ст.).
 
Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы уніяцтва вызначаны 33 «берасцейскімі артыкуламі», прызнанне якіх з’яўлялася ўмовай для заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю Праваслаўнай Царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этнаахоўную накіраванасць. Яны абгаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці Уніяцкай Царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага Касцёла, павышэнне сацыяльнага статуса епіскапата, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі. 3 пачатку існавання Уніяцкая Царква сустрэла моцнае супраціўленне з боку духавенства і свецкіх людзей, пераважна мяшчан (у канцы XVI — пач. XVII ст. іх узначальваў князь [[Канстанцін Астрожскі, малодшы|Канстанцін Астрожскі]]), чыя апазіцыйнасць праяўлялася ў розных формах — ад пратэстаў, соймавых дэбатаў, антыуніяцкай палемікі, дзейнасці праваслаўных брацтваў да рознага роду выступленняў аж да паўстанняў: [[Магілёўскае паўстанне, 1618|Магілёўскае паўстанне]] (1618), [[Віцебскае паўстанне]] (1623).
 
Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|Падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1792 і 1795]] тэрыторыя мітраполіі была падзелена паміж [[Расія]]й, [[Аўстрыя]]й і [[Каралеўства Прусія|Прусіяй]].