Баранавічы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
5.1.1919 устаноўлена савецкая ўлада. З 6.2.1919 горад, цэнтр [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерніі]]. У сакавіку 1919 — ліпені 1920 і з верасня 1920 акупіраваны польскімі войскамі. [[18 сакавіка]] [[1919]] Польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладыслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдатаў<ref>Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 70. ISBN 978-83-11-11934-5.</ref>.
 
У 1921 — 1939 у складзе [[Польшча|Польшчы]], цэнтр [[павета]] [[Навагрудскае ваяводства, Польшча|Навагрудскага ваяводства]]. У 1924 годзе быў збудаваны драўляны каталіцкі касцёл пад назв. Уздвіжання Крыжа. У горадзе існаваў таксама, другі пасля варшаўскага, Помнік-магіла невядомага польскага жаўнера. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэтаў якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах сваю сядзібу мела [[Наварудcкая Брыгада Кавалерыі]], якой ад 1937 года кіраваў генерал [[Уладыслаў Андэрс]]<ref name="koprowski">Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.</ref>.
 
З пачаткам [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну]] (17.9.1939) на тэрыторыі Баранавіцкага павета пачасціліся выпадкі рабункаў і забойстваў. Ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі (пераважна палякі), а злачынцамі — бандыты, мясцовыя камуністы, сяляне і гараджане (пераважна беларусы і яўрэі). Часта злачынствы здзяйсняліся пад уплывам савецкай прапаганды. У сувязі з гэтым, у Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын з мэтай абараніць горад ад анархіі сфарміраваў ''міліцыю'', якая налічвала 186 асабіста яму вядомых палякаў, насіла сінія павязкі на рукавах, мела кулямёты. Супраць існавання ''міліцыі'' выступіла група мясцовых камуністаў, якая ў 10:00 ўварвалася ў будынак магістрату і патрабавала ліквідаваць міліцыю, але сваёй мэты гэтыя камуністы не дасягнулі. ''Міліцыя'' дзейнічала да прыходу ў горад частак Чырвонай Арміі ў 14:00 17 верасня 1939 г., дзякуючы ёй Баранавічы былі адным з нешматлікіх месцаў у Заходняй Беларусі, дзе ў першыя гадзіны пасля пачатку Паходу Чырвонай Арміі не адбыліся пагромы<ref>Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2</ref>.
Радок 97:
Аб'ём экспарту — 83 млн дол. ЗША ([[2005]]). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у [[Расія|Расію]]).
 
Баранавічы - буйны чыгуначны вузел, ў горадзе размешчана 14 структурных падраздзяленняў (прадпрыемстваў) [[Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі|Баранавіцкага аддзялення]] [[Беларуская чыгунка|Беларускай чыгункі]].
 
== Культура, адукацыя ==
Радок 107:
У горадзе [[Касцёл Маці Божай Фацімскай, Баранавічы|касцёл Маці Божай Фацімскай]] ([[1998]]), [[Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Баранавічы|Крыжаўзвіжанскі касцёл]] ([[1924]]—[[1925]]), Баранавіцкі [[Пакроўскі сабор, Баранавічы|Пакроўскі сабор]].
 
* [[Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт|Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт]].
== СМІ ==
* Выдаецца газета "Інтэкс-прэс"<ref>http://www.intex-press.by/</ref>.